Пешаход, дай шанец сябе заўважыць!

26 верасня 2025

Сёння праходзіць Адзіны дзень бяспекі дарожнага руху пад дэвізам «Будзь яркім! Стань заўважным». Яго мэта – папулярызацыя выкарыстання ўразлівымі ўдзельнікамі дарожнага руху святлоадбівальных элементаў ва ўмовах скарачэння светлавога дня.

Восень – самы небяспечны час для пешаходаў. Кароткі светлавы дзень, дождж, туман – усё гэта зніжае бачнасць на дарозе да крытычнага ўзроўню. У такіх умовах кіроўца можа проста не ўбачыць чалавека, які пераходзіць праезную частку.

Раім размяшчаць флікеры на верхнім адзенні, абутку, шапках, а таксама на заплечніках і сумках.

Нагадваем, што пешаходам варта перамяшчацца толькі па тратуарах і пешаходных дарожках, а пераходзіць праезную частку па пешаходных пераходах.