Па іску пракурора Губкоўскага раёна з службовых асоб прадпрыемства АПК спагнана сума шкоды за псаванне сенажу

29 сакавіка 2024

Пракурор Глыбоцкага раёна на падставе арт.ст. 400, 402 Працоўнага кодэкса Рэспублікі Беларусь прад'явіў у інтарэсах сельгаспрадпрыемства іск да кіраўніка, былога кіраўніка, галоўнага агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, былога загадчыка фермай аб спагнанні з іх шкоды ў суме 18 747,74 рублёў, прычыненай псаваннем сенажу.

У ходзе ажыццяўлення наглядовых мерапрыемстваў пракуратурай раёна ўстаноўлена, што з прычыны падтаплення сенажнай траншэі вадой адбылося псаванне 416 тон кармоў.

Даведачна. Нарыхтоўка сенажу магчыма толькі ў анаэробных умовах, якіх магчыма дасягнуць толькі пры наяўнасці падрыхтаваных зямельных пляцовак, належнай герметызацыі кармоў.

Аднак пры закладцы сенажнай масы ў сховішча і далейшай яе захаванасці патрабаванні ветэрынарна-санітарных правіл і тэхнічных рэгламентаў, якія рэгулююць вытворчасць, транспарціроўку і захоўванне кармоў, не былі выкананы.

У выніку нядобрасумленнага выканання працоўных абавязкаў з боку кіраўніка, былога кіраўніка, галоўнага агранома, галоўнага ветэрынарнага ўрача, галоўнага заатэхніка, былога загадчыка фермай, якія обязаны былі забяспечыць кантроль за нарыхтоўкай кармоў і іх захаванасцю, арганізацыі АПК прычынена шкода ў суме 18 747,74 рублёў.

Суд Глыбоцкага раёна патрабаванні пракурора задаволіў часткова з улікам ступені віны, канкрэтных абставін і матэрыяльнага становішча адказчыкаў.

Рашэнне суда ў законную сілу не ўступіла і можа быць абскарджана ў апеляцыйным парадку.

Старшы памочнік пракурора раёна                                       

А.В.Янкіна

ПАГОДНЫ:

Пракурор Глыбоцкага раёна                                            

У.М.Дайлілёнак