Па выніках праверкі
16 верасня 2024
Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь грамадзянам гарантавана права на ахову здароўя. Ахова здароўя з'яўляецца важнай састаўной часткай нацыянальнай бяспекі дзяржавы. У адпаведнасці з арт.4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб ахове здароўя» грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць права на даступнае медыцынскае абслугоўванне, якое забяспечваецца ўстановамі аховы здароўя.
На працягу 2022-2023 гг. пракуратурай раёна асаблівая ўвага надавалася пытанням якасці і своечасовасці аказання медыцынскай дапамогі установай аховы здароўя «Глыбоцкая раённая цэнтральная бальніца», у тым ліку ў сельскай мясцовасці (далей – УАЗ «Глыбоцкая ЦРБ»).
У лістападзе бягучага года пракуратурай праведзена праверка ў парадку кантролю прынятых УАЗ «Глыбоцкая ЦРБ» мер па ўстараненні выяўленых раней парушэнняў заканадаўства ў сферы аховы здароўя.
Вынікі праверачных мерапрыемстваў сведчаць аб тым, што ў цэлым медыцынская дапамога аказваецца жыхарам раёна на дастатковым узроўні, аднак выяўлены неадзінкавыя парушэнні заканадаўства, якія патрабуюць прыняцця дадатковых мер па павышэнні яе якасці, даступнасці, лекавага забеспячэння насельніцтва, перш за ўсё ў сельскай мясцовасці.
Так, у ходзе праверкі ўстаноўлены парушэнні санітарных нормаў і правіл у некаторых аддзяленнях УАЗ «Глыбоцкая ЦРБ» і Падсвільскай раённай бальніцы, не арганізавана належным чынам даступнасць лекавых прэпаратаў у сельскай мясцовасці (так, у перасовачным ФАП адсутнічалі лекі, уключаныя ў мінімальны пералік лекавых сродкаў, абавязковы для наяўнасці ў работніка дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя або яе структурнага падраздзялення, размешчаных у сельскіх населеных пунктах, у якіх адсутнічаюць аптэкі, для рознічнага рэалізацыі), а таксама парушэнні заканадаўства аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб.
Па выніках праведзенай праверкі пракурорам раёна на імя галоўнага ўрача УАЗ «Глыбоцкая ЦРБ» унесена адпаведнае прадстаўленне.
Старшы памочнік пракурора
Глыбоцкага раёна
Аляксандра Янкiна