Чаму ваш веласіпедны замок можа не ўратаваць? Адказаў участковы інспектар
14 мая 2026
З кожным годам усё больш грамадзян набывае новыя веласіпеды і сродкі індывідуальнай мабільнасці: самакаты, гіраскутары, сігвеі, монакола і інш. Разам з тым расце і колькасць крадзяжоў гэтых сродкаў перамяшчэння. Веласіпед — вельмі каштоўная і часта нядбайна захоўваемая маёмасць. Гэтай нядбайнасцю і халатнасцю карыстаюцца зламыснікі.Адзіны гарантаваны спосаб зберагчы сваю маёмасць — не пакідаць яе без нагляду. Калі веласіпед усё ж даводзіцца пакідаць, абавязкова прышпіляйце яго веласіпедным замком, нават адлучаючыся літаральна на хвіліну. Прышпіляючы да агароджы, парэнчаў або падобнай канструкцыі, пераканайцеся ў яе надзейнасці і ўстойлівасці. Прыкоўвайце за кола і раму, а калі дазваляе даўжыня троса — за абодва колы і раму. Не забывайце забіраць з сабой усё хутказдымнае абсталяванне: велакамп'ютар, асвятленне, помпа, флягу. Калі вы ездзіце на веласіпедзе на працу, паспрабуйце пакідаць яго на тэрыторыі прадпрыемства або ўнутры будынка ў якой-небудзь падсобцы.
Супрацоўнікамі Глыбоцкага РАУС праведзена абследаванне пад'ездаў шматкватэрных жылых дамоў № 17, № 21, № 23, размешчаных на вул. Паўночнай у г. Глыбокае. У ходзе абследавання ў пад'ездах вышэйназваных дамоў выяўлены пакінутыя без нагляду і замыкаючых прылад веласіпеды.
Што тычыцца асоб, якія маюць намер завалодаць чужой маёмасцю, хачу нагадаць ім артыкул 205 КК Рэспублікі Беларусь. У адпаведнасці з ім крадзеж караецца грамадскімі працамі, або штрафам, або папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 3 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін. Крадзеж, здзейсненая паўторна, альбо групай асоб, альбо з пранікненнем у жыллё, караецца папраўчымі працамі на тэрмін да 2 гадоў, або арыштам, або абмежаваннем волі на тэрмін да 4 гадоў, або пазбаўленнем волі на той жа тэрмін.
І. АЛЬХІМЁНАК, старшы
участковы інспектар міліцыі аддзела
аховы правапарадку і прафілактыкі
міліцыі грамадскай бяспекі АУС
Глыбоцкага райвыканкама.