Чаму важна не карміць вадаплаўных птушак у горадзе?
3 снежня 2025
Глыбокская раённая інспекцыя прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя заклікае ўстрымацца ад кармлення лебедзяў, качак, чаек і іншых птушак у гарадскіх вадаёмах і рэках.
Нягледзячы на добрыя намеры, кармленне птушак хлебам і іншай чалавечай ежай наносіць ім непапраўную шкоду:
- Небяспечны рацыён! Хлеб, батон і іншая выпечка не з'яўляюцца звычайнай натуральнай ежай для птушак, што прыводзіць да парушэння стрававання, атлусцення і ў выніку да скарачэння працягласці жыцця.
- Страта інстынктаў! Птушкі, якія прывыклі да лёгкадаступнай ежы, перастаюць самастойна здабываць сабе корм, гэта аслабляе іх здароўе і робіць залежнымі ад чалавека.
- Забруджванне вады! Не з'едзеныя рэшткі ежы псуюцца ў вадзе, выклікаюць гніенне і "цвіценне" вады, што ў сукупнасці з прыроднымі фактарамі зніжае ўтрыманне кіслароду і прыводзіць да гібелі рыбы і іншых водных арганізмаў.
- Парушэнне міграцыі! Падкармлёныя птушкі перастаюць адлятаць на зімоўку ў цёплыя краі, а застаюцца зімаваць на гарадскіх вадаёмах, з прычыны гэтага, непадрыхтаваныя птушкі часта атрымліваюць раненні, траўмы, а таксама гэта можа прывесці да гібелі з-за холаду або адсутнасці ежы.
Галоўны спецыяліст А.В. Гапанёнак