Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна
Падставамі для прысваення звання «Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна» з'яўляюцца асаблівыя заслугі ў дзяржаўнай, вытворчай, навукова-даследчай, сацыяльна-культурнай, палітычнай, грамадскай, дабрачыннай і іншай дзейнасці, якая спрыяе паляпшэнню ўмоў жыцця насельніцтва горада Глыбокае і раёна, яго сацыяльна-эканамічнаму развіццю.
Прысваенне звання «Ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна» з'яўляецца найвышэйшай формай заахвочвання за добрасумленную, бездакорную і эфектыўную працу, узорнае выкананне працоўных абавязкаў, ініцыятыўнасць, іншыя дасягненні ў працы.
Спіс ганаровых грамадзян Глыбоцкага раёна
19 лютага 2003 г.
Ламака Віктар Антонавіч, заслужаны лесавод Рэспублікі Беларусь, стваральнік дэндралагічнага саду ДЛГУ «Глыбоцкі доследны лясгас»
27 лютага 2004 г.
Беразоўскі Віктар Іосіфавіч, старшыня Глыбоцкай раённай арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў
2 ліпеня 2004 г.
Леў Артур Сімонавіч, грамадскі дзеяч
Карпелевіч Леанід Ізраілевіч, грамадскі дзеяч
4 ліпеня 2014 г.
Акуленка Валерый Іванавіч, ветэран працы, былы першы сакратар Глыбоцкага райкама партыі
Андрэйчанка Уладзімір Паўлавіч, старшыня Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
Кандзерскі Міхаіл Міхайлавіч, ветэран працы, былы старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Косінец Аляксандр Мікалаевіч, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта
Морхат Алег Віктаравіч, старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Сініцкі Віктар Іосіфавіч, ветэран працы, былы старшыня Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Стрыёнак Мікалай Васільевіч, ветэран працы, поўны кавалер ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Танканог Эдуард Аляксеевіч, дырэктар унітарнага прадпрыемства «Глыбоцкая ПМК меліяводгасп»
Янчышын Мечыслаў Мікалаевіч, ксёндз, прэлат, дэкан Глыбоцкі
28 студзеня 2015 г.
Сесіцкі Аляксандр Палікарпавіч, ветэран працы
13 чэрвеня 2016 г.
Кожан Вячаслаў Іванавіч, ветэран працы
1 ліпеня 2017 г.
Яго Высокапраасвяшчэнства архіепіскап Полацкі і Глыбоцкі Феадосій (Більчанка Павел Захаравіч)
1 ліпеня 2019 г.
Рэшэтнікаў Уладзімір Мікалаевіч, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, загадчык аддзела біяхіміі і біятэхналогіі раслін Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі
15 красавіка 2025 г.
Целеш Ніна Кірылаўна, ветэран Вялікай Айчыннай вайны