Подсвильская школа отпраздновала 80-летний юбилей

Падсвільская школа адзначыла 80-гадовы юбілей

Падсвільская школа імя Героя Савецкага Саюза П.М.Казлова адзначыла 80-гадовы юбілей.

Ганаровымі гасцямі на свяце былі старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, выпускнік школы, акадэмік Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь, ганаровы грамадзянін Глыбоцкага раёна Уладзімір Рашэтнікаў, старшыня Падсвільскага сельскага Савета дэпутатаў Анатоль Ерашэвіч, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава, кіраўнікі прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў пасёлка, ветэраны педагагічнай працы, былыя выпускнікі школы.

Ветэраны працы, сённяшнія педагогі, тэхнічныя работнікі Падсвільскай школы былі адзначаны граматамі і падзякамі. Ім дарылі кветкі, жадалі здароўя, плённай працы і шчасця.

Для ўсіх прысутных прыемным падарункам стаў святочны канцэрт.