Падведзены вынікі працы і намечаны новыя планы на бягучы год: у Глыбокім прайшоў пленум БРСМ
Аб выніках працы Глыбоцкага раённага камітэта БРСМ за 2024 год і планах на гэты год расказала першы сакратар Яна Раманоўская.
У рамках Пленума актывістам маладзёжнай арганізацыі былі ўручаны ўзнагароды.
– Ужо заўтра вы будзеце вызначаць будучыню нашага раёна, яго эканамічнае і сацыяльнае развіццё. Якім яно будзе, шмат у чым залежыць ад вашай грамадзянскай пазіцыі. Таму вельмі важна, каб сярод вас было як мага больш крэатыўна мыслячых і ініцыятыўных людзей. Марыце і ўвасабляйце свае мары ў рэальнасць, – павіншавала моладзь Вера Целіца, кіраўнік дэпутацкага корпуса раёна.
На XIX пленуме Глыбоцкага раённага камітэта БРСМ адбылася ўрачыстая цырымонія развітання з піянерскім гальштукам і ўступлення ў шэрагі маладзёжнай арганізацыі.
Былыя актывісты піянерскага руху ўступілі ў новы этап – цяпер яны члены Глыбоцкай раённай арганізацыі БРСМ.
Маладзёжныя білеты новым членам арганізацыі ўручылі Вера Целіца, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Таццяна Гаўрылава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама, Віталь Шыпко, старшыня раённага савета ветэранаў.
– Віншуем рабят з уступленнем у шэрагі грамадскага аб'яднання Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і жадаем ім поспехаў, дасягнення новых вынікаў. Спадзяемся, што жыццё кожнага будзе цікавым, незабыўным і карысным, – са словамі віншавання звярнулася да моладзі начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама Таццяна Гаўрылава.