Дапаможам Івану Сцецэнку выратаваць жыццё!
11 красавіка 2025
Сцяцэнку Івану Мікіцічу 22.07.2017 г.н. у 4 гады дыягнаставалі цяжкае смяротнае захворванне – цягліцавая дыстрафія Дзюшена-Бекера. Дзеці з такім захворваннем на працягу жыцця паступова губляюць здольнасць да перамяшчэння, у далейшым губляюць здольнасць хадзіць, глытаць і дыхаць – мышцы разбураюцца. Захворванне павольна забівае дзіця.
Улічваючы імклівасць пагаршэння захворвання, было прынята рашэнне аб правядзенні лячэння прэпаратам ELEVEDYS, кошт якога вельмі высокі - 2 900 000 долар ЗША. Гэты прэпарат ужываецца адзін раз і дае шанец захаваць тыя функцыі арганізма, якія яшчэ не страчаны (замена дэфектнага гена). Зрабіць гэты выратавальны ўкол магчыма ў ААЭ.
З-за надзвычай высокага кошту прэпарата набыць яго сям'я хлопчыка за ўласныя сродкі не мае магчымасці, таму сям'я просіць аб аказанні дапамогі ў зборы сродкаў.
Давайце разам акажам дапамогу, не заставайцеся абыякавымі!