Паслядоўнасць дзеянняў пры эвакуацыі ва ўмовах надзвычайных сітуацый з установы адукацыі

10 сакавіка 2021

У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» ратавальнікі нагадваюць паслядоўнасць дзеянняў пры эвакуацыі ў надзвычайных сітуацыях з установы адукацыі

У рамках рэспубліканскай акцыі «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» ратавальнікі нагадваюць паслядоўнасць дзеянняў пры эвакуацыі ў надзвычайных сітуацыях з установы адукацыі:

ЭВАКУАЦЫЯ

Пачуўшы трывогу, навучэнцы (выхаванцы дашкольных устаноў адукацыі) павінны ўстаць ля сваіх парт і па ўказанні настаўніка, адказнага за клас (выхавальніка), пакінуць класны пакой (групу) і спакойна ісці да зборнага пункта (пляцоўка перад установай адукацыі) па найбліжэйшым выхадзе. Эвакуацыя пры моцным задымленні ажыццяўляецца поўзкам (40 см ад падлогі - бяспечная зона). Катэгарычна забаронена вяртацца ў клас, нават калі там забыты нейкія рэчы.

Нельга: бегчы, абганяць, штурхаць адзін аднаго!

Настаўнік (выхавальнік), які праводзіў урок у класе (занятак у групе), кіруе дзеяннямі навучэнцаў, пры гэтым першымі эвакуююцца навучэнцы з апошніх парт. Малодшыя школьнікі эвакуююцца ў першую чаргу. Старэйшыя дапамагаюць малодшым.

Настаўнік (выхавальнік), узяўшы класны часопіс, выходзіць з кабінета апошнім, пакідаючы вокны, дзверы класнага пакоя (групы) зачыненымі, але не на ключ!

ЗБОР

Месца збору – пляцоўка перад установай адукацыі. Прыйшоўшы на месца збору, кожны асобны клас (група) павінен заняць сваё вызначанае месца і знаходзіцца там да асаблівага ўказання.

ПЕРАКЛІЧКА

Па прыбыцці на месца збору настаўнік (выхавальнік), адказны за эвакуацыю класа (групы), праводзіць пераклічку. Пасля чаго дакладвае дырэктару школы або яго намесніку (загадчыцы або яе намесніку) аб выніках эвакуацыі класа (групы): які клас (група), колькі навучэнцаў па спісе, колькі навучэнцаў прысутнічала на занятку, колькі дзяцей эвакуявана.

Пры выяўленні адсутных навучэнцаў варта неадкладна аб гэтым паведаміць адміністрацыі школы або кіраўніку тушэння пажару.