Поздравление депутата Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Анатолия Сивко с Днем Победы

Віншаванне дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Сіўко з Днём Перамогі

8 мая 2026

Дарагія землякі!

Віншую вас з вялікім святам – Днём Перамогі!

9 мая 1945 года – свяшчэнная дата для ўсіх пакаленняў, якая стала сімвалам гераізму і вернасці Радзіме. У гэты дзень мы ўспамінаем усіх, хто загінуў на палях бітваў, самааддана працаваў у тыле, уздымаў краіну ў пасляваенны час.
Час няўмольны: усё менш ветэранаў Вялікай Айчыннай побач з намі ў гэты святочны дзень, але памяць пра іх бессмяротная. Нізкі паклон пакаленню пераможцаў! Паважаныя землякі, будзем годнымі іх воінскіх і працоўных подзвігаў, захаваем самае каштоўнае, што заваявана ў 1945-м, – мір, свабоду, незалежнасць. Няхай свята Перамогі служыць і надалей нашаму згуртаванню, надае нам сілы для мірнай працы на карысць Айчыны.
Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, мірнага майскага неба, дабрабыту і сямейнага цяпла.

Анатоль Сіўко,
дэпутат Палаты прадстаўнікоў
Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.