Пажар бяжыць па правадах

Пажар бяжыць па правадах

22 кастрычніка 2021

У прыватным сектары нярэдка пажары здараюцца з-за дрэннага стану электраправодкі. Дастаткова найменшай перагрузкі, і старыя правады, змантаваныя некалькі дзесяцігоддзяў таму, пачынаюць награвацца, загараюцца шпалеры (нярэдка ў прыватных дамах праводка пракладзена менавіта пад імі), а потым і размешчаная побач мэбля. Не менш небяспечнае парушэнне правілаў эксплуатацыі электрапрыбораў або іх выкарыстанне ў неспраўным стане. У некаторых выпадках гэта можа каштаваць жыцця.

МНС заўсёды надае ўвагу прывядзенню дамоў пажылых людзей, якія знаходзяцца ў асаблівай групе рызыкі, у пажарабяспечны стан. Але ўдзел у гэтай справе неабходны і з боку дарослых дзяцей, якія жывуць асобна ад старых. Часам хвіліны, затрачаныя на устараненне дробных бытавых праблем, могуць выратаваць жыццё блізкага чалавека.

Пры эксплуатацыі электраабсталявання нельга:

• прымяняць электраабсталяванне не заводскага вырабу;

• пакідаць яго уключаным у электрасетку без нагляду (за выключэннем электраабсталявання, эксплуатацыйнай дакументацыяй на якое дапускаецца яго праца без нагляду);

• выкарыстоўваць яго не па прызначэнні і ва ўмовах, якія не адпавядаюць супрацьпажарным патрабаванням эксплуатацыйнай дакументацыі, з пашкоджаным кабелем (правадом), выключальнікам, розеткамі і іншым электраабсталяваннем;

• перавышаць намінальную токавую нагрузку электрычнага падаўжальніка.