Пажарная бяспека ў лазні

1 кастрычніка 2021

На дачах, загарадных дамах многія будуюць лазні. У кожнай лазні ўжываецца для абагрэву печ - дроўная або электрычная. Любы награвальны прыбор вялікай магутнасці, па сваёй сутнасці, з'яўляецца пажаранебяспечным аб'ектам. Кожная парная ў гэтым выпадку становіцца аб'ектам павышанай пажарнай небяспекі. Таму варта абавязкова прытрымлівацца пэўных правіл, невыкананне якіх можа прывесці да вельмі сумных наступстваў.

На дачах, загарадных дамах многія будуюць лазні. У кожнай лазні ўжываецца для абагрэву печ - дроўная або электрычная. Любы награвальны прыбор вялікай магутнасці, па сваёй сутнасці, з'яўляецца пажаранебяспечным аб'ектам. Кожная парная ў гэтым выпадку становіцца аб'ектам павышанай пажарнай небяспекі. Таму варта абавязкова прытрымлівацца пэўных правіл, невыкананне якіх можа прывесці да вельмі сумных наступстваў.

Прычынай пажараў у лазні часта становяцца расколіны, як у самой печы, так і ў комінах і назапашаная ў іх сажа. Напамінаем: вельмі важна сачыць за спраўнасцю печаў і комінаў. Драўляныя або іншыя лёгка запальвальныя прадметы павінны знаходзіцца на дастатковай адлегласці ад гарачых частак печы і комінаў або быць добра ізаляванымі. Паколькі сажа і прадукты згарання маюць уласцівасць назапашвацца ў зольніках і дымавых праходах, неабходна рэгулярна праводзіць чыстку печы, своечасова ўстараняць узніклыя дэфекты. Акрамя таго, у пагоні за гарачай парай не дапускайце перакалу печы – менавіта перакал з'яўляецца яшчэ адной распаўсюджанай прычынай пажару ў лазні.

Перад распалкай печы абавязкова правяраецца наяўнасць цягі. Калі цягі няма, комін прагрэваюць шляхам спальвання невялікай колькасці дроў. Калі і пасля гэтага яна не з'явілася, трэба прачысціць усе дымавыя каналы печы. Пры эксплуатацыі лазні трэба сачыць за тым, каб тлеючыя вугольчыкі не выпалі з топкі, а выходзячы з лазні, варта пераканацца, што ўсё паліва прагарэла.

Бываюць выпадкі, калі людзі проста забываюць пра тое, што лазня топіцца. А просты недагляд можа таксама прывесці да пажару. Так што сачыць за топкай печы трэба пастаянна.

Частай прычынай пажару становіцца пашкоджаная або няправільна зробленая электраправодка. Так што да мантажу электраправодкі, асабліва калі ў Вас электрычная банная печ, варта аднесціся вельмі сур'ёзна.

Перш за ўсё, абавязковы пісьменны і правільны мантаж электраправодкі. Сечение провада павінна адпавядаць заяўленай магутнасці печы. Марка провада павінна быць адпаведная высокаму тэмпературнаму рэжыму. Кіраванне электрапеччу варта манціраваць за межамі парнай, у зоне сухіх і не агрэсіўных памяшканняў.

Тэмпература ў сауне павінна падтрымлівацца аўтаматычна і не павінна перавышаць 110 градусаў. Калі аўтаматыка не працуе, неабходна паломку ліквідаваць у найкароткі час. Магутнасць электрапечы неабходна выбіраць, зыходзячы з памераў парнай. Не варта набываць яе з вялікім запасам. Гэта можа згубна адбіцца на пажарнай бяспецы.

Натуральная прытокава-выцяжная вентыляцыя таксама неабходна электрапечам, як і печам на дровах. Ахоўныя тэрмаэкраны на сценах і столі — абавязковы паказчык бяспечнай парнай.

Не варта забываць і пра элементарныя «рэчы»: нельга у лазні піць спіртное, паліць, сушыць над печчу адзенне, пакідаць яе без нагляду.

Памятайце, пажарная бяспека лазні практычна цалкам ляжыць на вашых плячах!