Пажаранебяспечны пачаўся
24 сакавіка 2020
Першыя выпадкі ўзгарання сухой расліннасці былі зафіксаваныя яшчэ ў сярэдзіне лютага – цёплае надвор'е паспрыяла навядзенню парадку на прысядзібных участках
Першыя выпадкі ўзгарання сухой расліннасці былі зафіксаваныя яшчэ ў сярэдзіне лютага – цёплае надвор'е паспрыяла навядзенню парадку на прысядзібных участках.
Згодна са статыстыкай, у 2019 годзе ў экасістэмах адбылося 2 691 пажар на агульнай плошчы 11 333 га. Ратавальнікі ліквідавалі 520 лясных пажараў, 243 узгаранні тарфянікаў. Зафіксавана 1 928 выпадкаў гарэння травы і хмызнякоў. Нягледзячы на такія лічбы статыстыкі, жаданне пазбавіцца з дапамогай запаленай запалкі ад смецця і мінулагодняй травы ў грамадзян не знікае.
З году ў год праблема спальвання бытавога смецця з'яўляецца актуальнай і займае асобнае месца сярод прычын узнікнення паловаў.
Травяныя палы хутка распаўсюджваюцца, асабліва ў ветраныя дні. Агонь раздзімаецца імгненна, яго вельмі складана ўтрымаць і спыніць. Палы сухой травы могуць прывесці да ўзгарання дачных пабудоў, драўляных дамоў. Мінулагодняя трава хутка высыхае на моцным вясновым сонцы і лёгка загараецца ад любой кінутай запалкі або цыгарэты.
На жаль, бываюць выпадкі, калі ад неасцярожнага абыходжання з агнём пакутуюць не толькі дарослыя, але і дзеці. Вядома ж, у асноўным адказнасць за гэта ляжыць на бацьках, якія не надаюць належнай увагі пытанням бяспекі.
У Беларусі выпальванне сухой расліннасці забаронена законам. Згодна са артыкулам 15.57 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях за выпальванне сухой расліннасці, травы на корані, а таксама стэрні і пажніўных рэшткаў на палях альбо непрыняцце мер па ліквідацыі паловаў вінаватыя асобы прыцягваюцца да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафу ў памеры ад 10 да 40 базавых велічынь. Артыкул 15.58 – за распальванне вогнішчаў у забароненых месцах прадугледжана папярэджанне або накладанне штрафу да 12 базавых велічынь. У выпадку прычынення шкоды ў асабліва буйным памеры наступае крымінальная адказнасць (арт. 270, 276 Крымінальнага кодэкса РБ).
МНС Беларусі нагадвае, неабходна быць асцярожнымі пры навядзенні парадку на тэрыторыі прыватных жылых дамоў, дачах:
- вывезіце смецце ў спецыяльна адведзенае месца;
- калі без спальвання не абысціся, выберыце пляцоўку так, каб выключыць пажар, адлегласць да будынкаў і збудаванняў павінна быць не менш за 10 м, ад ляснога масіву – 20 метраў, 30 метраў ад месцаў, дзе складзіруецца сена або салома. Паліць адходы можна толькі ў бязветранае надвор'е, полымя трэба пастаянна кантраляваць, ні ў якім разе не пакідаць без нагляду;
- не забывайце пра вогнетушыцель, ёмістасць з вадой, лапату;
- выпальванне сухой расліннасці, пажніўных рэшткаў, травы на корані катэгарычна забараняецца.
Яшчэ адна вясновая «праблема» - гэта аматары адпачынку на прыродзе. Адпраўляючыся на «шашлыкі», людзі выбіраюць маляўнічыя месцы. Але, з'язджаючы, людзі пакідаюць горы смецця, бітае шкло, пластыкавыя бутэлькі. Забываюць загасіць вогнішча і кідаюць у траву недакуркі. А ведь парывам ветру агонь разносіцца на вялікія адлегласці, спальваючы ўсё на сваім шляху.