Пазыцыя Беларусі ў сусьветным рэйтынгу карупцыі

31 студзеня 2022

У цяперашні час у нашай краіне сфарміравана збалансаваная сістэма барацьбы з карупцыяй на ўсіх кіраўніцкіх узроўнях і ў розных галінах эканамічнай дзейнасці. Эфектыўнасць прымаемых Рэспублікай Беларусь мер па процідзеянні карупцыі, іх адэкватнасць адносна сітуацыі, якая складваецца, прызнаюцца і міжнароднай супольнасцю.

Так, міжнародная няўрадавая арганізацыя Transparency International па барацьбе з карупцыяй і даследаванні ўзроўню карупцыі ва ўсім свеце прадставіла Індэкс успрымання карупцыі за 2021 год (Corruption Perceptions Index). Беларусь у спісе са 180 краін заняла 82-е месца.

Наш бліжэйшы сусед – Расійская Федэрацыя аказалася больш карумпаванай, чым Беларусь, заняла 136-е месца ў індэксе.

Апошнія месцы сярод краін Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі займаюць Туркменістан, Таджыкістан і Кыргызстан.

Намеснік пракурора

Глыбоцкага раёна

малодшы саветнік юстыцыі Я.І. Сасноўскі