Правілы бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў

Правілы бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў

17 студзеня 2022

З мэтай папярэджання пажараў і гібелі людзей ад іх работнікі МНС праводзяць рэспубліканскую акцыю «Бяспека – у кожны дом», у сувязі з гэтым Глыбокскія ратавальнікі чарговы раз нагадваюць правілы бяспекі пры эксплуатацыі электрапрыбораў.

Кожны прыбор трэба эксплуатаваць у адпаведнасці з інструкцыяй. Прафілактычны агляд і рамонт павінен праводзіць спецыяліст-электрык. Не рэкамендуецца ўключаць у электрасетку адначасова некалькі электрапрыбораў вялікай магутнасці.

Пры загаранні бытавой тэхнікі неабходна абясточыць дом або выцягнуць электрапрыборы з разеткі, калі гэта бяспечна для Вашага жыцця.

Калі электрапрыбор, які загарэўся, яшчэ знаходзіцца пад электрычным напружаннем, то невялікі ачаг можна патушыць, засыпаўшы месца гарэння зямлёй з кветкавага гаршка, пральным парашком, харчовай содай. Гэтыя рэчывы спыняць доступ паветра, а значыць, і кіслароду да месца гарэння і патушаць пажар.