Правільны маршрут

Правільны маршрут

19 сакавіка 2024

Прафілактычнае мерапрыемства прайшло на Віцебшчыне

Прафілактычнае мерапрыемства прайшло на Віцебшчыне

Мэта мерапрыемства – нагадаць уразлівым удзельнікам дарожнага руху аб самых асноўных і элементарных правілах бяспечных паводзін на дарозе, а таксама раз'ясніць ПДР самым неабароненым удзельнікам дарожнага руху – дзецям.

У бягучым годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці адбылося 4 дарожна-транспартных здарэнні з удзелам непаўналетніх, у якіх пацярпела 2 дзіцяці-пешахода і 3 непаўналетніх пасажыра.

Дзяржаўтаінспектары ўзмацнілі кантроль на пешаходных пераходах па выяўленні кіроўцаў, якія не прадаставілі перавагу ў руху пешаходам, як днём, так і у вячэрні час. Правялі і рэйдавыя мерапрыемствы па спыненні парушэння Правілаў дарожнага руху пешаходамі.

Асаблівая ўвага нададзена практычнай адпрацоўцы навыкаў бяспечных паводзін школьнікаў на маршруце "Дом - школа - дом".

Бацькам важна паўтараць з дзецьмі правільны алгарытм дзеянняў пры пераходзе дарогі.