Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь правёў прыём грамадзян
У ходзе асабістых зносін жыхары раёна змаглі задаць хвалюючыя іх пытанні і атрымаць кампетэнтныя адказы.
Увага была ўдзелена тэме медобслугоўвання дзяцей-інвалідаў. Бацькі звярнуліся з просьбамі і прапановамі, накіраванымі на паляпшэнне даступнасці медыцынскай дапамогі для сваіх дзяцей.
Таксама прагучала пытанне аб магчымасці арганізацыі заняткаў валейболам у змешаных камандах для дарослых і падлеткаў ў адной са школьных спартыўных залаў раёна.
Усе звароты грамадзян былі ўважліва выслуханы, па кожным з іх дадзены вычарпальныя адказы.
Праца ў дадзеным напрамку будзе працягнута.