Председатель Глубокского райисполкома Пётр Белусь провел прием граждан

Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь правёў прыём грамадзян

Да Пятра Казіміравіча звярнуліся 7 чалавек з самымі разнастайнымі пытаннямі: ад жыллёвых і добраўпарадкавання да рамонту дарог і сістэм ацяплення.

На прыёме абмяркоўваліся таксама пытанні, якія тычацца ўладкавання лыжаролернай трасы, ачысткі вадасцёкавых труб і канаў, а таксама праца супрацоўнікаў міліцыі.

Пётр Белусь уважліва выслухаў кожнага звярнуўшагася. Па шэрагу пытанняў былі дадзены тлумачэнні непасрэдна падчас прыёму, па іншых – дадзены ўказанні адпаведным службам для аператыўнага вырашэння. Некаторыя звароты ўзяты ў вывучэнне для дэталёвай прапрацоўкі і выпрацоўкі канкрэтных рашэнняў.

– Прыём грамадзян – гэта адна з найважнейшых магчымасцей весці адкрыты дыялог з жыхарамі раёна, – падкрэсліў Пётр Казіміравіч. – Праблемы будуць вырашацца тады, калі службовыя асобы будуць успрымаць людскія пытанні як свае ўласныя. На гэта арыентуюся сам і арыентую сваіх калег.