Старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь правёў сустрэчу з калектывам Глыбоцкіх электрасетак
Пётр Белусь, старшыня Глыбоцкага райвыканкама;
Іна Султанова, кіраўнік справамі райвыканкама;
Ігар Дзехцяр, начальнік Глыбоцкага РАУС;
Валерый Дайлілёнак, пракурор Глыбоцкага раёна.
Асноўнай тэмай мерапрыемства стала абмеркаванне ролі навукі і адукацыі ў развіцці дзяржавы.
Пётр Белусь акцэнтаваў увагу на тым, што дзяржава актыўна інвесціруе ў гэтыя стратэгічныя напрамкі. Ён падкрэсліў, што інтэлектуальны прадукт з'яўляецца галоўным рухавіком прагрэсу ў сучасным свеце.
Канкрэтныя прыклады былі прыведзены са сферы сельскай гаспадаркі, дзе ўкараненне тэхналогій дакладнага земляробства патрабуе высокага ўзроўню прафесійнай падрыхтоўкі спецыялістаў.
Развіццё сістэмы адукацыі ў краіне ўражвае: Беларусь займае годнае месца на міжнароднай арэне па ўзроўні адукаванасці насельніцтва.
Падрабязны аналіз бягучага стану і перспектыў развіцця адукацыйнай сферы прадставіла Іна Султанова, дапоўніўшы агульную карціну канкрэтнымі лічбамі і дасягненнямі.
У рамках дня інфармавання ўвага была ўдзелена пытанням бяспекі і правапарадку.
Начальнік Глыбоцкага РАУС Ігар Дзехцяр і пракурор Глыбоцкага раёна Валерый Дайлілёнак прадставілі актуальную інфармацыю аб крымінагеннай абстаноўцы ў раёне.
Асаблівую занепакоенасць выклікае захаванне высокай злачыннасці ў сферы інтэрнэту. Жыхары раёна працягваюць станавіцца ахвярамі інтэрнэт-махляроў. У сувязі з гэтым праваахоўныя органы вядуць інфармацыйна-тлумачальную кампанію, накіраваную на павышэнне дасведчанасці грамадзян аб разнастайных схемах махлярства. Ігар Дзехцяр распавёў, што дзякуючы аператыўным дзеянням супрацоўнікаў РАУС удалося выявіць махляра, і значная частка выкрадзеных сродкаў будзе вернута пацярпелым.
Ігар Дзехцяр таксама распавёў аб мерах, якія прымаюцца для папярэджання ДТЗ.
Пракурор Валерый Дайлідонак акцэнтаваў увагу на рабоце па лініі процідзеяння карупцыі, падкрэсліўшы важнасць захавання законнасці ва ўсіх сферах дзейнасці.