Папярэджанне ДТЗ!
31 жніўня 2022
З 24 па 31 жніўня 2022 на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
З 24 па 31 жніўня 2022 на тэрыторыі г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна праводзіўся комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.
У 2022 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 58 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў, у якіх 13 чалавек загінула і 45 атрымалі раненні. З пачатку года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна адбылося 1 дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пешахода.
Хацелася б яшчэ раз нагадаць пра няўхільнае выкананне правілаў дарожнага руху, пра пераход праезнай часткі дарогі толькі ў дазволеных месцах і толькі на дазваляльны сігнал святлафора. У цёмны час сутак абавязковае выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Веласіпедыстам неабходна рухацца на веласіпедзе, абсталяваным згодна з правіламі дарожнага руху, а таксама толькі па тратуары або веладарожцы, пры іх наяўнасці.
Электрасамакаты, гіраскутары, сігвеі і іншыя сродкі персанальнай мабільнасці адносяцца таксама да катэгорыі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, да іх распаўсюджваюцца такія ж правілы.
Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху, пры знаходжанні на праезнай частцы дарогі будзьце максімальна ўважлівыя і асцярожныя, каб не стаць удзельнікам дарожна-транспартнага здарэння.
Старшы інспектар ДПС АДАІ МОБ Глыбоцкага РАУС капітан міліцыі Палілейка А.Г.