Папярэджанне злачынстваў у дачыненні да пажылых і старых грамадзян
20 студзеня 2022
Забеспячэнне бяспекі пажылых грамадзян – адна з галоўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Таму бяспецы пажылых людзей надаецца асаблівая ўвага.
Забеспячэнне бяспекі пажылых грамадзян – адна з галоўных задач, якія стаяць перад дзяржаўнымі органамі. Таму бяспецы пажылых людзей надаецца асаблівая ўвага.
Апошнім часам у рэспубліцы ўзрасла колькасць выпадкаў здзяйснення крадзяжоў і махлярскіх дзеянняў у дачыненні да пажылых грамадзян. Як правіла, злачынцы пад выглядам продажу (куплі) розных тавараў, рэчаў і прадуктаў харчавання, прадстаўляючыся работнікамі службы сацыяльнай абароны насельніцтва, медыцынскімі работнікамі і іншымі асобамі, пранікаюць у жыллё самотных пенсіянераў, дзе, скарыстаўшыся іх даверлівасцю, здзяйсняюць крадзяжы грошай, залатых вырабаў і іншых каштоўных рэчаў.
Дадзеныя злачынствы выклікаюць складанасць у раскрыцці, бо з-за пажылога ўзросту многія пацярпелыя не могуць дэталёва апісаць знешнасць злачынцаў, скласці іх суб'ектыўны партрэт альбо апазнаць па наяўных уліках.
З мэтай прафілактыкі злачынстваў, якія здзяйсняюцца ў дачыненні да асоб пенсійнага ўзросту, рэкамендуецца:
не захоўваць грашовыя сродкі ў шафах з бялізнай у пакоях кватэры (дома), выключыць магчымасць выяўлення грошай староннімі асобамі пры хуткім аглядзе кватэры; па магчымасці захоўваць буйныя сумы грошай у банках;
не адчыняць дзверы ў кватэру (дом) незнаёмым, у тым ліку тым, хто прадставіўся супрацоўнікамі розных сацыяльных (камунальных) службаў. У любым выпадку не трэба саромецца папрасіць у наведвальнікаў прад'явіць дакументы. Больш таго, нават пасля прад'яўлення дакументаў, не спяшацца адчыняць незнаёмцам дзверы. Не будзе лішнім паклікаць суседзяў, патэлефанаваць у адпаведныя ўстановы і пацікавіцца, ці накіроўвалі яны свайго супрацоўніка і як яго прозвішча, альбо паведаміць па тэлефоне «102» аб прыйшоўшых «наведвальніках»;
у дні атрымання пенсіі наведваць паштовыя аддзяленні, зберагальныя банкі і банкаматы з сваякамі ці людзьмі, якім давяраеце;
атрымаўшы пенсію, пералічваць грошы непрыкметна для навакольных;
выходзячы, звяртаць увагу на навакольных, якія ідуць следам, не ўступаць у размову з імі;
не ўступаць ні ў якія здзелкі з незнаёмымі людзьмі.
Па факце аказання дапамогі пажылыя грамадзяне могуць звярнуцца да супрацоўніка органаў унутраных спраў або ў тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання.
Старшы інспектар прафілактыкі Глыбокскага РАУС
Кукавенкаў У.Л.