Дадаем у росце: у юбілейны год 85-годдзя раёна на Глыбоччыне зарэгістравана 85-е нованароджанае дзіця!
У аддзеле ЗАГС Глыбоцкага райвыканкама прайшла ўрачыстая рэгістрацыя маленькага глыбачаніна Матвея Пачкоўскага. Сімвалічна, што ён стаў восемдзесят пятым дзіцем, якое нарадзілася ў год 85-годдзя ўтварэння раёна.
Матвей – трэцяе дзіця цяпер у шматдзетнай сям'і Кацярыны і Яўгена Пачкоўскіх: у малога ёсць сямігадовы брат Данііл і чатырохгадовая сястрычка Даша.
Шчаслівых бацькоў павіншавалі прадстаўнікі Глыбоцкага райвыканкама, яго ўпраўленняў і аддзелаў, грамадскіх арганізацый раёна, ПУ «Глыбокаегаз», дзе працуе Яўген.
Прысутныя дарылі падарункі, жадалі малому здароўя і росту, бацькам – радасці і цярпення, а дружнай шматдзетнай сям'і Пачкоўскіх – міру і шчасця на роднай глыбоцкай зямлі.
Першы дакумент – пасведчанне аб нараджэнні – Матвею Пачкоўскаму з найлепшымі пажаданнямі ўручыла кіраўнік справамі райвыканкама Інна Султанова.