Запрашаем прыняць удзел у конкурсе МНС

Запрашаем прыняць удзел у конкурсе МНС

25 студзеня 2022

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» Глыбоцкія ратавальнікі прапануюць жыхарам раёна прыняць удзел у тэматычным конкурсе «Наш бяспечны дом (кватэра)».

У рамках рэспубліканскай акцыі «Бяспека – у кожны дом!» Глыбоцкія ратавальнікі прапануюць жыхарам раёна прыняць удзел у тэматычным конкурсе «Наш бяспечны дом (кватэра)».

Удзельнікам неабходна прадставіць свой праект (у выглядзе фатаграфій або відэароліка) забеспячэння бяспекі ў сваім доме (кватэры). У дадзеным праекце неабходна паказаць, як у доме (кватэры) выконваюцца правілы бяспекі: праца ацяпляльных прыбораў, электраправодкі, наяўнасць аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў і інш.). Гаспадары прыватных дамоў дадаткова могуць прадэманстраваць свой падыход да забеспячэння бяспекі на прыдамавой тэрыторыі. Таксама ўдзельнікі могуць рэалізаваць свае праекты па прынцыпе «Да і пасля». У гэтым выпадку ім неабходна паказаць не толькі канчатковы вынік, але і наглядна прадэманстраваць, як яны яго дасягнулі. Асобна можна акцэнтаваць увагу на абавязках кожнага члена сям'і ў забеспячэнні бяспекі ў доме, а таксама іх на асабістым укладзе ў дадзены працэс. Неабходна падысці да справы творча!

Конкурс праводзіцца ў намінацыі «Гэта бяспечны дом – наведзены парадак у ім!».

Удзельнікі конкурсу прадастаўляюць да 3 лютага 2022 года ў Глыбоцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях заяўкі (кантактная інфармацыя аб удзельніку) на ўдзел і фатаграфіі або відэаролікі на электронную пошту glubokoe@vitebsk.mchs.gov.by.