Проект районного масштаба: малое предприятие в Лельчицах вошло в пятерку крупнейших экспортеров региона

Праект раённага маштабу: малое прадпрыемства ў Лельчыцах увайшло ў пяцёрку найбуйнейшых экспарцёраў рэгіёна

29 студзеня 2026

Па ініцыятыве Прэзідэнта "Адзін раён – адзін праект" у гарадскім пасёлку Лельчыцы маладая будаўнічая кампанія адкрыла лесапільню на 20 працоўных месцаў і за мінулы год на пастаўцы дошак і бруса за мяжу зарабіла больш за $400 тыс., забяспечыўшы 12,5% экспарту рэгіёна.

Карпондэнты БЕЛТА адправіліся ў гарадскі пасёлак Гомельскай вобласці і ў дрэваапрацоўчым цэху ТАА "ЛельСтройГарант" пазнаёміліся з кіраўніком падраздзялення – шматдзетнай мамай, якая арганічна сумяшчае працу і дэкрэтны адпачынак, таксама даведаліся, чаму некаторыя работнікі мясцовага ПМК-103, збіраючыся на змену, абавязкова бяруць з сабой пашпарт, а яшчэ пабывалі ў аграгарадку, у якім 224 з 354 дзяцей выхоўваюцца ў шматдзетных сем'ях – гэта двое з трох.

Як такое магчыма, раскажам у чарговым рэпартажы з цыкла публікацый Беларускага тэлеграфнага агенцтва і часопіса "Эканоміка Беларусі" аб развіцці тэрыторый, дзе рэалізавана ініцыятыва Прэзідэнта "Адзін раён – адзін праект". Лейтматыў – эканоміка прадпрыемстваў і рэгіёнаў, паказаная праз лёсы людзей.

Крыніца