Прафілактычная акцыя «Тыдзень кіберабароны»
19 студзеня 2026
З 19 па 25 студзеня на тэрыторыі Віцебскай вобласці пройдзе прафілактычная акцыя «Тыдзень кібербяспекі», накіраваная на папярэджанне кіберзлачынстваў.
Падчас акцыі праваахоўнікі наведаюць установы адукацыі, працоўныя калектывы прадпрыемстваў і арганізацый, падчас якіх раскажуць аб асноўных відах кіберзлачынстваў і махлярстваў.
Міліцыя нагадвае аб пачасціўшыхся выпадках махлярства. Зламыснікі, прадстаўляючыся супрацоўнікамі розных службаў, спрабуюць атрымаць персанальныя даныя, коды доступу і рэквізіты банкаўскіх картак. У далейшым яны тэлефануюць ад імя супрацоўнікаў міліцыі, КДБ, Дэпартамента фінансавых расследаванняў і Следчага камітэта з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў грамадзян.
Будзьце праінфармаваныя і абароненыя! Павышайце сваю фінансавую пісьменнасць!