Прафілактычныя мерапрыемствы, накіраваныя на папярэджанне ДТЗ

19 красавіка 2022

З 18 па 30 красавіка 2022 на тэрыторыі г.Глыбокае і Глыбоцкага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

З 18 па 30 красавіка 2022 на тэрыторыі г.Глыбокае і Глыбоцкага раёна праводзіцца комплекс прафілактычных мерапрыемстваў, накіраваных на папярэджанне ДТЗ з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху.

У 2022 годзе на тэрыторыі Віцебскай вобласці зарэгістравана 9 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам уразлівых удзельнікаў дарожнага руху, у якіх 6 атрымалі раненні, 2 веласіпедыста загінула. З пачатку года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам пешаходаў дапушчана не было.

Хацелася б яшчэ раз нагадаць пра няўхільнае выкананне правілаў дарожнага руху, пра пераход праезнай часткі дарогі толькі ў дазволеных месцах, і толькі на дазваляльны сігнал святлафора. У цёмны час сутак абавязковае выкарыстанне святлоадбівальных элементаў. Веласіпедыстам неабходна рухацца на веласіпедзе, абсталяваным згодна правілаў дарожнага руху, а таксама толькі па тратуары або веладарожцы, пры іх наяўнасці.

Электрасамакаты, гіраскутары, сігвеі і іншыя сродкі персанальнай мабільнасці адносяцца таксама да катэгорыі ўразлівых удзельнікаў дарожнага руху, на іх распаўсюджваюцца такія ж правілы.

Паважаныя ўдзельнікі дарожнага руху! Пры знаходжанні на праезнай частцы дарогі будзьце максімальна уважлівыя і асцярожныя, каб не стаць удзельнікам дарожна-транспартнага здарэння.

 

Старшы інспектар ДПС АДАІ МАБ Глыбоцкага РАУС  капітан міліцыі Палілейка А.Г.