Прафілактычныя рэйды па дамах з пячным ацяпленнем

Прафілактычныя рэйды па дамах з печаным ацяпленнем

1 снежня 2023

- Прафілактычная работа па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх людзей з'яўляецца прыярытэтным напрамкам у дзейнасці работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях.

- Прафілактычная работа па папярэджанні пажараў і гібелі ад іх людзей з'яўляецца прыярытэтным напрамкам у дзейнасці работнікаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях. Любы пажар лягчэй папярэдзіць, чым ліквідаваць яго наступствы, і таму работа з насельніцтвам праводзіцца пастаянна і з усімі катэгорыямі грамадзян - у жылым сектары, на сельскіх сходах, ва ўстановах адукацыі, на прадпрыемствах і ў арганізацыях, - расказала інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Анастасія Карчэўская.

Аднак менавіта абследаванне домаўладанняў у рамках работы назіральных камісій ратавальнікі называюць найбольш эфектыўным фарматам работы. Акрамя звыклых гутарак суб'екты прафілактыкі ( разам з ратавальнікамі ў склад груп уваходзяць энергетыкі, медыцынскія і сацыяльныя работнікі, прадстаўнікі праваахоўных органаў, газавай гаспадаркі і адукацыі) праводзяць дадатковыя тлумачэнні з улікам акалічнасцей у кожным асобным выпадку.

- Галоўная мэта нашай работы - дапамога людзям, якую мы стараемся аказаць усім катэгорыям грамадзян, - дзеліцца інспектар сектара нагляду і прафілактыкі Анастасія Карчэўская.

У мэтах папярэджання надзвычайных сітуацый і гібелі людзей ад іх ратавальнікі нагадваюць:

- не паліце ў ложку, не выкідвайце непатушаныя запалкі і цыгарэты з аконных праёмаў, з балконаў;

- не выкарыстоўвайце для распальвання печы гаручыя і лёгкаўзгаральныя вадкасці;

- не пакідайце без нагляду электраацяпляльныя прыборы, сыходзячы з дома, адключайце іх ад сеткі.