Прафілактычнае мерапрыемства «Дом без пажару»
15 мая 2026
«Дом без пажару» – пад такой назвай у перыяд з 18 па 24 мая ў Глыбоцкім раёне будзе праводзіцца спецыяльнае прафілактычнае мерапрыемства МНС.
Мэтай мерапрыемства з'яўляецца зніжэнне рызык узнікнення ўзгаранняў у жылым фондзе і гібелі людзей ад іх. Работнікі МНС правядуць абследаванні супрацьпажарнага стану як жылых дамоў, так і гаспадарчых пабудоў: лазняў, гаражоў, сараяў, і раскажуць пра наступствы невыканання правіл пажарнай бяспекі. Таксама спецыялісты нагадаюць аб недапушчальнасці пакідання малалетніх дзяцей без нагляду, аб небяспецы курэння і неабходнасці ўстаноўкі аўтаномных пажарных апавяшчальнікаў у жылых пакоях.Акцэнт у праводзімай працы будзе зроблены на домаўладання і кватэры грамадзян, найбольш схільных да рызыкі ўзнікнення пажараў.
Даведачна: Па стане на 13 мая 2026 года, у Віцебскай вобласці адбылося 438 пажараў, на якіх загінула 46 чалавек. У Глыбоцкім раёне 21 пажар, 5 загінулых.
Асноўнымі прычынамі ўзнікнення пажараў па-ранейшаму застаюцца: неасцярожнае абыходжанне з агнём, парушэнне правіл эксплуатацыі печаў, цеплагенеруючых прылад, парушэнне правіл эксплуатацыі электрасетак і электраабсталявання.
Дастукацца да кожнага і растлумачыць важнасць выканання правіл пажарнай бяспекі – асноватворныя задачы плануючагася мерапрыемства.
Не праяўляйце бестурботнасць і неахайнасць у пытаннях уласнай бяспекі. Беражыце сябе і сваіх блізкіх, а ў выпадку надзвычайнай сітуацыі, тэлефануйце па нумары 101 або 112.