Віды і прыкметы гвалту
ВІДЫ ГВАЛТУ
Фізічны гвалт – прамое або ўскоснае ўздзеянне на ахвяру з мэтай прычынення фізічнай шкоды, якое выяўляецца ў нанясенні калецтваў, цяжкіх цялесных пашкоджанняў, збіцці, ударах нагамі, аплявухах, штуршках, ляпанні, кіданні прадметаў і г.п.
Сэксуальны гвалт – гвалтоўныя дзеянні, падчас якіх чалавека сілай, пагрозай або падманам прымушаюць насуперак яго волі да якой-небудзь формы сэксуальных адносін.
Псіхалагічны – нанясенне шкоды псіхалагічнаму здароўю чалавека, якое праяўляецца ў абразах, запалохванні, пагрозах, шантажы, кантролі.
Эканамічны гвалт – матэрыяльны ціск, які можа праяўляцца ў забароне працаваць або вучыцца, пазбаўленні фінансавай падтрымкі, поўным кантролі над выдаткамі.
ПРЫМЕТЫ ГВАЛТУ
Фізічны гвалт – сляды удараў, шнары, парэзы на руках, твары, нагах і іншых частках цела, пераломы або ўшыбы, сляды апёкаў.
Сэксуальны гвалт – сэксуальны дотык да чалавека без яго згоды, прымус чалавека распрануцца, прымус да сэксуальнага кантакту.
Псіхалагічны гвалт – пастаянны крык і пагрозы ў бок чалавека, лаянка і выкарыстанне непрыстойных слоў, знявага, абраза чалавека, запалохванне, усталяванне кантролю і г.п.
Фінансавая эксплуатацыя – адмова ў доступе да сродкаў да існавання, строгі фінансавы кантроль, нечаканыя фінансавыя праблемы або знікненне грошай, утойванне даходаў, выкарыстанне банкаўскай карты, калі пажылы чалавек не можа хадзіць, эканамічная залежнасць ад свайго крыўдзіцеля.