Прафілактыка крадзяжоў з дачных дамоў
25 чэрвеня 2025
Адной з асноўных прычын здзяйснення крадзяжоў з'яўляецца адсутнасць працяглы час па месцы знаходжання дачных дамоў уладальнікаў, з-за чаго аб'екты названай катэгорыі з'яўляюцца найбольш уразлівымі для здзяйснення злачынстваў. Прадметам замаху з'яўляецца ўсё што заўгодна, ад рондаляў, прадуктаў харчавання, адзення, ровараў, мабільных тэлефонаў, да ювелірных вырабаў і буйных сум грашовых сродкаў.
Амаль кожнае злачынства здзяйсняецца з-за бестурботнага стаўлення да захаванасці сваёй маёмасці саміх пацярпелых і нізкага ўзроўню абароненасці месцаў яе захоўвання. Злодзей любіць лёгкую здабычу. Нават найпрасцейшыя меры засцярогі дапамогуць Вам захаваць Вашу маёмасць:
- не пакідайце на дачы электрабытавыя прыборы, электраінструмент і іншую каштоўную маёмасць, вырабы з каляровага металу;
- дамовіцеся з суседзямі, якія пастаянна пражываюць паблізу, аб наглядзе за Вашым жыллём і іншымі дачнымі пабудовамі;
- не пакідайце ключы ад уваходных дзвярэй у прыдатных месцах (пад дырыкам, у паштовай скрыні);
- не пакідайце без нагляду Вашу маёмасць (мабільныя тэлефоны, ровары, сумкі) нават на, як Вам здаецца, нядоўгі перыяд часу або ў асяроддзі «знаёмых» Вам людзей;
- абсталюйце жыллё, гараж і дваровыя пабудовы надзейнымі замыкальнымі прыладамі, сродкамі ахоўнай сігналізацыі, пакідаючы сваё жыллё, нават на «хвіліны», замыкайце дзверы на замок, знаходзячыся дома і займаючыся хатнімі справамі, зачыняйце ўваходныя дзверы знутры;
- не пакідайце ровары каля крамаў, у пад'ездах, у дварах дамоў без нагляду. Ровар абсталюйце замыкальнай прыладай;
- наяўнасць кодавых дзвярэй у пад'ездзе не гарантуе захаванасці Вашай маёмасці;
- стаўце на браме і ў доме не накладныя, а ўрэзныя замкі, бо адразу становіцца зразумела, ці на месцы гаспадары. На дзверы ў дом лепш ставіць нават накладныя – каб з вуліцы да іх механізму цяжэй было дабрацца. На вокны мэтазгодна паставіць трывалыя краты.
- калі да Вас спрабуюць зайсці людзі, якія прадстаўляюцца работнікамі аддзела сацыяльнай абароны, жыллёва-эксплуатацыйных службаў, паштовым кур'ерам альбо іншыя асобы, якіх Вы не выклікалі, запатрабуйце ў іх прад'яўлення дакументаў, пасля чаго патэлефануйце ў адпаведную арганізацыю і ўдакладніце, ці працуе ў іх такі супрацоўнік і дзе ён павінен знаходзіцца ў дадзены час.
У многіх выпадках зламыснікі прапануюць, у тым ліку наведваючы грамадзян па месцы жыхарства, набыць нейкія рэчы, лекі па цэнах ніжэйшых за рынкавыя, насамрэч каштуюць значна менш. Таму:
- не ўступайце ў размову з асобамі, якія прапануюць Вам зняць сурокі;
- не купляйце ў незнаёмых людзей з рук электрабытавыя і іншыя тавары;
- не разменьвайце грашовыя купюры староннім;
- ні пад якім прынадай не перадавайце свае грошы незнаёмым асобам для аказання імі паслуг у набыцці кватэры, аўтамашыны, будаўнічых матэрыялаў, паліва, прадуктаў харчавання і іншых рэчаў, вытворчасці якіх-небудзь работ, з мэтай спрыяльнага вырашэння пытання з службовымі асобамі аб непрыцягненні да адказнасці, здачы экзаменаў, вырашэнні жыллёвага пытання і гэтак далей;
- не давайце ў доўг буйныя сумы грошай без належнага юрыдычнага афармлення і сведак;
- не паведамляйце нікому коды з смс-паведамленняў, рэквізіты плацежнай карткі, паролі і коды доступу, пашпартныя дадзеныя і іншую канфідэнцыйную інфармацыю.
Дэпартамент аховы МУС Рэспублікі Беларусь аказвае паслугі згодна з заключаемымі дамовамі па ахове жылых дамоў грамадзян, аб'ектаў усіх форм уласнасці, у найкароткія тэрміны выканаюць работы па праектаванні, мантажы і наладцы ахоўнай і трывожнай сігналізацыі. Па ўзніклых пытаннях можаце звярнуцца ў Глыбокскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь.
Пры з'яўленні падобных асоб у Вашым доме, альбо населеным пункце, неадкладна патэлефануйце ў міліцыю па тэлефоне «102», паведаміўшы прыкметы зламыснікоў і транспарту, на якім яны перамяшчаюцца.
Галоўнае, неабходна памятаць, што захаванасць маёмасці, якая належыць вам, залежыць непасрэдна ад вашай асабістай зацікаўленасці.