Прафілактыка п'янства і алкагалізму
17 лістапада 2021
Адным з найбольш жывучых перажыткаў мінулага не толькі ў свядомасці, але і ў побыце асобных людзей з'яўляецца п'янства. Сістэматычнае ўжыванне алкагольных напояў згубна ўздзейнічае на маральны і інтэлектуальны ўзровень развіцця асобы, выклікае антысацыяльныя і амаральныя памкненні.
Адным з найбольш жывучых перажыткаў мінулага не толькі ў свядомасці, але і ў побыце асобных людзей з'яўляецца п'янства. Сістэматычнае ўжыванне алкагольных напояў згубна ўздзейнічае на маральны і інтэлектуальны ўзровень развіцця асобы, выклікае антысацыяльныя і амаральныя памкненні.
Алкаголь выклікае не толькі праблемы, звязаныя са здароўем чалавека, ён таксама з'яўляецца прычынай узнікнення розных злачынстваў. У цвярозым стане чалавек здольны кіраваць сваімі паводзінамі, кантраляваць свае негатыўныя рысы характару. Пры ўжыванні алкаголю, асабліва вялікіх доз, губляецца кантроль паводзін. Алкагалізм з'яўляецца псіхічным захворваннем, якое паступова вядзе да распаду і дэградацыі асобы, да страты маральна – этычных нормаў паводзін. Гэта добра бачна на прыкладзе бамжоў, жабракоў і іншых асоб, якія апусціліся на самае дно сацыяльнай лесвіцы. П'янства і алкагалізм застаюцца асноўнай умовай, якая стварае павышаную рызыку ўзнікнення пажараў, траўматызму і гібелі людзей ад іх. Найбольш часта на глебе алкагалізму здзяйсняюцца забойствы, наносяцца цялесныя пашкоджанні, згвалтаванні, пабоі, абразы і іншыя злачынствы супраць асобы.
Супрацоўнікамі органаў унутраных спраў праводзіцца шырокі спектр мерапрыемстваў, накіраваных на прафілактыку п'янства і алкагалізму сярод насельніцтва. Толькі ў бягучым годзе да ўрача – наркалога для вырашэння пытання аб пастаноўцы на дыспансерны ўлік дастаўлена 64 асобы, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі. Рашэннямі судоў у лячэбна – працоўныя прафілакторыі накіравана 18 грамадзян, якія пакутуюць хранічным алкагалізмам, на прафілактычным уліку ў Глыбокскім аддзеле ўнутраных спраў стаіць 91 асоба, якая здзейсніла правапарушэнні ў стане алкагольнага ап'янэння. За парушэнні антыалкагольнага заканадаўства прыцягнута 22 асобы. З незаконнага абароту канфіскавана 142 літры самагону і самагоннай брагі, 9 самагонных апаратаў.
Калі Вы не абыякавыя да праблемы п'янства і
алкагалізму, не можаце глядзець на лёсы людзей, якія руйнуюцца, іх блізкіх, слёзы маці і дзяцей, просім паведаміць інфармацыю па тэлефонах: 8(02156)3 08 59, +37529 597 21 74 (МТС).
Ст. інспектар прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Кукавянкоў В.Л.