Прафілактыка правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін
26 студзеня 2022
З 27 па 30 студзеня 2022 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт». Сямейна-бытавыя адносіны хаваюцца ад старонніх вачэй. Калі пастаянныя скандалы ў сям'і выліваюцца ў трагедыю, то толькі тады яны і становяцца вядомымі і заканчваюцца пакараннем.
З 27 па 30 студзеня 2022 года на тэрыторыі Глыбоцкага раёна пройдзе спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Быт».
Сямейна-бытавыя адносіны хаваюцца ад старонніх вачэй. Калі пастаянныя скандалы ў сям'і выліваюцца ў трагедыю, то толькі тады яны і становяцца вядомымі і заканчваюцца пакараннем. Нярэдка ж сямейным дэбашырам, дзякуючы папушчальніцтву пацярпелых членаў сям'і, абыякавасці суседзяў, удаецца ухіліцца ад адказнасці. Менавіта таму адной з галоўных задач міліцыі ў барацьбе з «бытавой» злачыннасцю з'яўляецца выхаванне актыўнай жыццёвай пазіцыі грамадзян і нецярпімасці да найменшых праяўленняў хатняга насілля.
Многія ахвяры сямейных дэбашыраў адчуваюць сябе залежнымі ад іх. З-за пастаянных збіццяў і зняваг яны зламаныя, таму часта мірацца са сваім лёсам і цярпяць пакуты ўсё жыццё. Гэта адбываецца па розных прычынах: хтосьці баіцца агалоскі, змены сацыяльнага становішча або асуджэння, а хтосьці – нестабільнасці у жыцці (часцяком менавіта адсутнасць жылля або сродкаў да існавання прымушае ахвяр трываць гвалт на працягу доўгіх гадоў). Менавіта гэтым і карыстаюцца хатнія агрэсары. Для іх страх ахвяры – гэта галоўны рычаг кіравання ёю.
Выяўленне і прыпыненне бытавых злачынстваў з'яўляюцца адной з форм прафілактыкі і папярэджання больш цяжкіх злачынстваў супраць жыцця і здароўя грамадзян, асабліва здзейсненых у сферы бытавых адносін. Аднак, праводзіць прафілактыку пры адсутнасці жадання саміх пацярпелых – справа нялёгкая. І шкада, што не многія разумеюць усю важнасць адказнасці за так званыя «невялікія злачынствы». Безнаказанасць прыводзіць да павышэння самаацэнкі крыўдзіцеля і уседазволенасці яго супрацьпраўных дзеянняў, што ў сваю чаргу можа прывесці да непапраўных наступстваў.
Інструментам індывідуальнай прафілактыкі правапарушэнняў, здзейсненых у сферы сямейна-бытавых адносін, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб асновах
дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» з'яўляецца ахоўнае прадпісанне, якое прадугледжвае ўстанаўленне грамадзяніну, які здзейсніў гвалт у сям'і, абмежаванняў на здзяйсненне пэўных дзеянняў. У адпаведнасці з Законам ахоўнае прадпісанне абавязвае грамадзяніна, які здзейсніў гвалт у сям'і, часова пакінуць агульнае з грамадзянінам, пацярпелым ад гвалту ў сям'і, жылое памяшканне, не мець з ім кантактаў і забараняе распараджацца агульнай сумеснай уласнасцю на тэрмін ад 3 да 30 сутак. Асобе, якая парушыла патрабаванні ахоўнага прадпісання, пагражае адказнасць у выглядзе штрафу да дзесяці базавых велічынь, або грамадскія работы, або адміністрацыйны арышт.Сумесна з зацікаўленымі ведамствамі праводзяцца шырокія мерапрыемствы, накіраваныя на прафілактыку правапарушэнняў у сферы сямейна-бытавых адносін. За 2021 год супрацоўнікамі міліцыі з мэтай пастаноўкі на прафілактычны ўлік дастаўлена да ўрача-нарколага ва УЗ «Глыбоцкая ЦРБ» для медыцынскага асведчавання 141 асоба, якая злоўжывае спіртнымі напоямі. Усяго судом прынята рашэнняў аб ізаляцыі ва ўмовах ЛПП у дачыненні да 18 асоб, з якіх 4 жанчыны. На прафілактычным уліку ў РАУС стаіць 94 асобы, з якіх: 64 – прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, здзейсненыя ва ўмовах алкагольнага ап'янэння, 30 – прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні, здзейсненыя ў сферы сямейна-бытавых адносін, вынесена 38 ахоўных прадпісанняў у дачыненні да асоб, якія здзейснілі гвалт у сям'і.
З мэтай аказання дапамогі асобам, якія знаходзяцца ў крызісным стане (пацярпелым ад псіхафізічнага гвалту), супрацоўнікі РАУС пры рэагаванні на паведамленні аб канфліктах у сферы сямейна-бытавых адносін прапануюць ахвярам хатняга гвалту звярнуцца за аказаннем часовага прытулку ў «крызісную пакой».
Старшы інспектар прафілактыкі Глыбоцкага РАУС Кукавенкаў У.Л.