Прафілактыка сямейнага гвалту
16 верасня 2024
19.04.2023 памочнікам пракурора Глыбоцкага раёна Курылёнкам А.М. у выязным судовым пасяджэнні падтрымана дзяржаўнае абвінавачванне па крымінальнай справе, узбуджанай па арт.154 КК у дачыненні да жыхара аг. Чарневічы Глыбоцкага раёна, які сістэматычна наносіў пабоі сваёй жонцы.
Пасля судовага пасяджэння праведзена прафілактычная гутарка з жыхарамі Празароцкага сельвыканкама, схільнымі да злоўжывання спіртнымі напоямі і здзяйснення сямейных скандалаў.
Таксама прысутным растлумачана крымінальная адказнасць за здзяйсненне дзеянняў, якія падпадаюць пад прыкметы злачынстваў, прадугледжаных арт.ст.153, 154 і 186 КК Рэспублікі Беларусь.
Намеснік пракурора Глыбоцкага раёна Я.І. Сасноўскі