Прафілактыка наркаманіі і барацьба з гандлем людзьмі

Процідзеянне распаўсюджванню наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў з'яўляецца адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці сістэмы праваахоўных органаў, а таксама іншых суб'ектаў прафілактыкі. У мэтах папярэджання і спынення правапарушэнняў у гэтай сферы вызначаны круг ведамстваў, адказных за праводзімую прафілактыку на тэрыторыі раёна:

  • аддзел па адукацыі Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта (далей – Глыбоцкі райвыканкам);
  • сектар спорту і турызму Глыбоцкага райвыканкама;
  • аддзел ідэалагічнай работы і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама;
  • сектар культуры Глыбоцкага райвыканкама;
  • упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Глыбоцкага райвыканкама;
  • аддзел унутраных спраў Глыбоцкага райвыканкама;
  • Глыбоцкі раённы аддзел Следчага камітэта РБ;
  • пракуратура Глыбоцкага раёна;
  • Суд Глыбоцкага раёна;
  • установа аховы здароўя «Глыбоцкая цэнтральная раённая бальніца»;
  • Дзяржаўная ўстанова «Глыбоцкі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі»;
  • РКАС «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі»;
  • установа «Рэдакцыя раённай газеты «Веснік Глыбоччыны» Глыбоцкага раёна;
  • Установа адукацыі «Глыбоцкі дзяржаўны прафесійны ліцэй»;
  • Папраўчая ўстанова «Папраўчая калонія № 13».

Дзейнасць вышэйназваных суб'ектаў прафілактыкі грунтуецца на палажэннях Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2014 г. № 6 «Аб неадкладных мерах па барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў», а таксама «Комплексным плане мерапрыемстваў па прафілактыцы наркаманіі і барацьбе з незаконным абаротам наркотыкаў, сацыяльнай рэабілітацыі нарказалежных асоб на тэрыторыі Глыбоцкага раёна на 2023 - 2024 гады», зацверджаным рашэннем Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта № 233 ад 07.03.2023 года.

У структуру падраздзяленняў Глыбоцкага РАУС уваходзіць група па наркакантролі і барацьбе з гандлем людзьмі (далей ГНіПЛ), якая ажыццяўляе ў межах сваёй кампетэнцыі функцыі па барацьбе з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў, выяўленню і спыненню злачынстваў, звязаных з гандлем людзьмі. Супрацоўнікам ГНіПЛ Глыбоцкага РАУС штогод ажыццяўляецца падрыхтоўка і правядзенне наступных спецыяльных праграм:

  • «Допінг» – з мэтай папярэджання, выяўлення і раскрыцця злачынстваў, звязаных з паступленнем у незаконны абарот лекавых сродкаў, якія змяшчаюць у сваім складзе наркатычныя сродкі і псіхатропныя рэчывы, канфіскацыі наркатычных сродкаў і псіхатропных рэчываў, вырабленых з лекавых прэпаратаў кустарным спосабам або ў падпольных лабараторыях;
  • «Мак» – з мэтай недапушчэння пасеву, вырошчвання, збору і распаўсюджвання нарказмяшчальных культур, прыняцця да правапарушальнікаў мер у адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам, выяўлення і правядзення аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў у дачыненні да асоб і груп, якія здзяйсняюць злачынствы ў сферы нелегальнага абароту наркатычных сродкаў, ліквідацыі прычын і ўмоў, якія спрыяюць незаконнаму распаўсюджванню наркотыкаў расліннага паходжання.

Любая інфармацыя аб асобах, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы, альбо датычных да незаконнага абароту наркотыкаў, аб фактах незаконнага продажу, захоўвання, перавозкі наркатычных сродкаў, альбо аб незаконных пасевах маку, канопляў можа быць паведамлена Вамі па тэлефонах: +37533 6145256, 3-08-59, альбо 102