Вытворчасць ракет - у цэнтры ўвагі Лукашэнкі. Прэзідэнт патрабуе вызначыцца з развіццём галіны
22 жніўня 2025
У Беларусі трэба вызначыцца, па якім шляху ў далейшым развіваць айчыннае ракетабудаванне з улікам форм і метадаў вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 21 жніўня на нарадзе па пытанні ракетнай вытворчасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Удзельнікаў цяперашняга мерапрыемства Аляксандр Лукашэнка арыентаваў на сур'ёзную размову з нагоды далейшых крокаў у развіцці ракетабудавання ў Беларусі. "Нарада прысвечана сур'ёзнаму пытанню - пытанню мадэрнізацыі і развіцця ракетабудавання ў Беларусі", - удакладніў ён.
Пры гэтым трэба ўлічваць адносна невялікі вопыт краіны ў гэтай складанай галіне, якая фарміравалася ў тым ліку пры падтрымцы Расіі. "Як і беспілотная авіяцыя, дадзеная галіна адносна маладая для ВПК, стваралі мы яе літаральна з нуля. Чагосьці дасягнулі, нешта ў нас не атрымалася або не атрымліваецца, - заўважыў Аляксандр Лукашэнка. - Як і ў астатніх сектарах эканомікі, мы дзейнічаем максімальна эфектыўна зыходзячы з наяўных фінансавых рэсурсаў. Гэта перш за ўсё".
На нарадзе, па словах Прэзідэнта, трэба вызначыцца, куды і як рухацца далей у гэтым напрамку, улічваючы формы і метады вядзення баявых дзеянняў у сучасных умовах.
"Гэта важна яшчэ і ў сувязі з маім візітам у Кітайскую Народную Рэспубліку і размовай са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам (у нас такая сустрэча плануецца). Чаму? Таму што пачыналі мы ці працягвалі ракетабудаванне ў цеснай сувязі з кітайскім ваенна-прамысловым комплексам, і цяпер у нас ёсць кантакты", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
belta.by