Проходзіць спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага дзеці»
25 жніўня 2025
З 25 жніўня 2025 года па 5 верасня 2025 года праводзіцца рэспубліканскае прафілактычнае спецыяльнае комплекснае мерапрыемства «Увага дзеці». Галоўная мэта дадзенага мерапрыемства – папярэджанне і прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму. Прафілактычная акцыя заклікана прыцягнуць усеагульную ўвагу да праблемы забеспячэння бяспекі дзяцей на дарозе, павысіць узровень адказнасці бацькоў і кіроўцаў.