Пракуратура Глыбоцкага раёна інфармуе
16 верасня 2024
Рэспубліка Беларусь з'яўляецца ўдзельніцай Канвенцыі ААН супраць карупцыі. Законам Рэспублікі Беларусь «Аб ратыфікацыі Канвенцыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць Карупцыі» Генеральная пракуратура вызначана органам, які каардынуе яе выкананне.
У адпаведнасці з арт. 13 названай Канвенцыі кожная дзяржава-ўдзельніца прымае належныя меры для садзейнічання актыўнаму ўдзелу асоб і груп па-за межамі публічнага сектара ў папярэджанні карупцыі і барацьбе з ёй, для крэатыўнага разумення грамадствам факту існавання, прычын і небяспечнага характару карупцыі, а таксама пагроз, якія яна стварае.
У мэтах арганізацыі канструктыўнага міжнароднага супрацоўніцтва, стварэння атмасферы нецярпімасці ў дачыненні да карупцыі і прыняцця сумесных эфектыўных мер па барацьбе з гэтай негатыўнай сацыяльнай з'явай Беларусь разам з Арменіяй, Казахстанам, Кыргызстанам, Таджыкістанам, Расіяй прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міждзяржаўнага савета па процідзеянні карупцыі — галіновага органа Садружнасці Незалежных Дзяржаў.
Членамі савета прынята рашэнне аб правядзенні Міжнароднага маладзёжнага конкурсу сацыяльнай антыкарупцыйнай рэкламы «Разам супраць карупцыі!», адкрытага для ўдзельнікаў з любых краін.
Арганізатарам міжнароднага конкурсу выступіла Генеральная пракуратура Расійскай Федэрацыі, саарганізатарамі — Генеральныя пракуратуры Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь, Кыргызскай Рэспублікі, Агенцтва Рэспублікі Казахстан па справах дзяржаўнай службы і процідзеянні карупцыі, Агенцтва па дзяржаўным фінансавым кантролі і барацьбе з карупцыяй Рэспублікі Таджыкістан.
Канкурсантам ва ўзросце ад 14 да 35 гадоў прапануецца падрыхтаваць тэматычную сацыяльную рэкламу ў намінацыях «Лепшы плакат» і «Лепшы відэаролік».
Чакаецца, што ў конкурсных работах знойдуць адлюстраванне сучасныя дзяржаўныя механізмы барацьбы з карупцыяй на ўсіх узроўнях і ва ўсіх сферах жыццядзейнасці грамадства і дзяржавы, а таксама роля і значэнне міжнароднага супрацоўніцтва ў гэтым напрамку.
Прыём работ арганізаваны на афіцыйным сайце міжнароднага конкурсу www.anticorruption.life да 18-00 гадзін (па маскоўскім часе) 01.10.2023. Там жа размешчаны правілы яго правядзення.
Пасля гэтага да 20.10.2023 Нацыянальная конкурсная камісія Рэспублікі Беларусь вызначыць пераможцаў (1 месца) і прызёраў (2 і 3 месцы) у кожнай намінацыі, накіруе іх работы для ўдзелу ў фінале конкурсу. Арганізатарам конкурсу таксама будуць перададзены 10 лепшых плакатаў і 10 лепшых відэаролікаў для размяшчэння на афіцыйным сайце конкурсу і выкарыстання пры падрыхтоўцы розных выстаў (экспазіцый) конкурсных работ.
Фінал конкурсу пройдзе ў кастрычніку-лістападзе 2023 года, падчас якога Міжнароднае журы конкурсу ў кожнай намінацыі вызначыць пераможцаў і прызёраў. Урачыстую цырымонію іх узнагароджання дыпломамі, каштоўнымі падарункамі і памятнымі прызамі плануецца правесці ў горадзе Маскве.
Намеснік пракурора
Глыбоцкага раёна
малодшы саветнік юстыцыі Я.І. Сасноўскі