Пракуратура Глыбоцкага раёна інфармуе

16 верасня 2024

Праваахоўнымі і іншымі дзяржаўнымі органамі Глыбоцкага раёна праводзіцца пастаянная і мэтанакіраваная работа па процідзеянні карупцыі. Сумеснымі намаганнямі ўсіх зацікаўленых ведамстваў у раёне штогод выяўляюцца і спыняюцца найбольш небяспечныя факты праявы карупцыі – злачынствы карупцыйнай накіраванасці. Усяго на тэрыторыі раёна ў 2022 годзе зарэгістравана 219 злачынстваў. З 219 злачынстваў, зарэгістраваных у 2022 годзе, 2 карупцыйныя злачынствы, што склала 0,91 %. Пракуратурай Глыбоцкага раёна ў 2022 годзе праведзена 5 агульнанаглядных праверак выканання антыкарупцыйнага заканадаўства, па выніках якіх узбуджана 2 крымінальныя справы, выяўлена 12 карупцыйных правапарушэнняў, падрыхтавана 5 прадстаўленняў, 4 прадпісанні, 2 асобы прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці, 14 асоб прыцягнута да дысцыплінарнай адказнасці, 1 асобе аб'яўлена афіцыйнае папярэджанне, па патрабаванні пракурора прыняты меры да пакрыцця ў бюджэт неабгрунтавана атрыманых грашовых сродкаў 1 асобай. Найбольш распаўсюджанымі правапарушэннямі, выяўленымі пракуратурай у мінулым годзе, з'яўляліся парушэнне дзяржаўнымі службовымі або прыраўнаванымі да іх асобамі ўстаноўленага актамі заканадаўства парадку прадухілення канфлікту інтарэсаў, дэкларавання даходаў і маёмасці, правядзення працэдур закупак і інш. Аналіз прычын і ўмоў, здзейсненых карупцыйных правапарушэнняў паказвае, што найбольш распаўсюджанымі прычынамі іх здзяйснення застаюцца імкненне да асабістага ўзбагачэння, а таксама жаданне схаваць недахопы і ўпушчэнні ў працы, пазбегнуць матэрыяльнай і дысцыплінарнай адказнасці, стварыць бачнасць эканамічнага дабрабыту, выканаць даведзеныя паказчыкі ў працы і г.п. У 2022 годзе на тэрыторыі раёна зацікаўленымі органамі і службамі ажыццёўлены шэраг арганізацыйных і практычных мер, накіраваных на барацьбу з карупцыяй у рэгіёне, адпаведная праца будзе працягнута і ў 2023 годзе. Намеснік пракурора Глыбоцкага раёна малодшы саветнік юстыцыі Я.І. Сасноўскі