Прощание со школой: яркий праздник для выпускников Глубокого

Развітанне са школай: яркае свята для выпускнікоў Глыбокага

У Глыбокім прайшоў раённы выпускны баль «Віват, выпускнікі!».

Урачыстыя мерапрыемствы пачаліся з ускладання кветак да манумента ў памяць аб загінуўшых у Вялікай Айчыннай вайне ў парку Перамогі.

Медалісты ўшанавалі памяць герояў, а затым выпускнікі прайшлі прыгожым шэсцем да летняга амфітэатра на беразе возера Кагальнае.

Павіншаваць рабят прыйшлі ганаровыя госці, родныя і сябры.

З цёплымі словамі напутства да рабят звярнулася намеснік старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта Таццяна Тарасевіч.

Яна пажадала выпускнікам смеласці ў марах, настойлівасці ў мэтах і веры ў сябе, выказаўшы ўпэўненасць, што яны зоймуць годнае месца ў жыцці і ўпішуць новыя слаўныя старонкі ў гісторыю роднага краю. Таццяна Леанідаўна таксама падзякавала педагогаў за іх працу і бацькоў за клопат і выхаванне.

Глыбоччына ганарыцца сваімі лепшымі вучнямі! Сёлета 12 выпускнікоў атрымалі атэстаты асаблівага ўзору і залатыя медалі! 44 навучэнцы – выдатнікі, пераможцы абласных і рэспубліканскіх алімпіяд, канферэнцый і конкурсаў. За кожнай узнагародай – велізарная праца выпускнікоў, іх настаўнікаў і бацькоў. Таццяна Тарасевіч павіншавала выдатнікаў, уручыла падзякі іх бацькам, а таксама грашовыя прэміі пераможцам і прызёрам алімпіяд і конкурсаў, і падзячныя лісты педагогам.

Залатым медалём узнагароджаны:

Дзямідка Арына Іванаўна, вучаніца Глыбоцкай раённай гімназіі,

Курылёнак Ганна Васільеўна, вучаніца Глыбоцкай раённай гімназіі,

Юшкевіч Ганна Аляксандраўна, вучаніца Глыбоцкай раённай гімназіі,

Гаўрыльчык Кацярына Валер'еўна, вучаніца СШ №1 г. Глыбокае імя П.А. Сухога,

Мароз Маргарыта Алегаўна, вучаніца СШ №1 г. Глыбокае імя П.А. Сухога,

Кухто Лізавета Віктараўна, вучаніца СШ №1 г. Глыбокае імя П.А. Сухога,

Баравік Ульяна Уладзіміраўна, вучаніца СШ №2 г. Глыбокае імя П.Н. Свірко,

Жынь Вікторыя Мікалаеўна, вучаніца СШ №2 г. Глыбокае імя П.Н. Свірко,

Шарох Арыянна Аляксандраўна, вучаніца СШ №2 г. Глыбокае імя П.Н. Свірко,

Шурпік Аляксей Васільевіч, вучань Каробаўскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна імя Р.І. Мацеюна,

Ячнік Марыя Вячаславаўна, вучаніца Пліскай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна,

Шаўко Таццяна Аляксандраўна, вучаніца Празароцкай сярэдняй школы Глыбоцкага раёна імя І.Т. Буйніцкага.

Сёння ўшаноўвалі не толькі выпускнікоў 11-х, але і 9-х класаў! Начальнік аддзела адукацыі Глыбоцкага райвыканкама Таццяна Гаўрылава звярнулася да рабят, якія завяршылі навучанне на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі. Яна пажадала ім знайсці свой шлях, які прынясе радасць і задавальненне, і смела ісці да сваёй мары. Таццяна Вячаславаўна ўручыла 19 дзевяцікласнікаў пасведчанні аб агульнай базавай адукацыі з адзнакай, грашовыя прэміі і падзякі іх бацькам.

Увесь вечар для выпускнікоў гучалі песні і не змолкалі апладысменты. Кульмінацыяй свята стаў прыгожы школьны вальс і запуск паветраных шароў у неба.

Віншуем нашых выпускнікоў! Наперадзе – новае, цікавае жыццё!