Прайшла сесія Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў
Прайшла сесія Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў пад старшынствам Веры Тэліца, старшыні Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў.
У працы сесіі прыняў удзел старшыня Глыбоцкага райвыканкама Пётр Белусь.
Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Глыбоцкага раёна прадставіла намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Канстанцінава. Найважнейшы дакумент, які вызначае асноўныя напрамкі развіцця раёна на будучае пяцігоддзе, быў зацверджаны.
З рэгіянальным комплексам мерапрыемстваў па рэалізацыі Дзяржаўнай праграмы "Экалогія" на 2026 – 2030 гады па Глыбоцкім раёне азнаёміў начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Аляксандр Казак. Па выніках абмеркавання Рэгіянальны комплекс мерапрыемстваў таксама быў зацверджаны.
Уносіліся змены ў тры прадстаўленыя рашэнні Глыбоцкага райвыканкама. Аргументаваныя тлумачэнні былі дадзены начальнікам фінансавага аддзела райвыканкама Наталляй Похом.