Прошла тринадцатая сессия районного Совета депутатов

Прайшла трынаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў

Пад кіраўніцтвам Вераніка Тэліцы прайшла трынаццатая сесія раённага Савета дэпутатаў

Былі разгледжаны пытанні, якія тычацца бюджэту, развіцця турызму і стварэння новага населенага пункта.

Важным рашэннем стала ўнясенне змяненняў у праграму развіцця турызму з акцэнтам на экатурызм і актыўны адпачынак. Гэта дазволіць палепшыць фінансаванне Глыбоцкага турыстычна-інфармацыйнага цэнтра і прыцягнуць больш турыстаў у рэгіён.

Агульныя выдаткі бюджэту на 2025 год склалі больш за 112 млн. рублёў, што перавышае першапачатковыя планы. Станоўчае сальда бюджэту сведчыць аб фінансавай стабільнасці раёна. У межах бюджэту запланавана стварэнне новых працоўных месцаў у Глыбоцкім ТЦСАН і рамонт рэнтгенкабінета Глыбоцкай бальніцы.

Акрамя таго, дэпутаты прынялі рашэнне аб стварэнні новага населенага пункта – хутара Ізумрудны, які будзе прызначаны для аграэкасядзібы. Гэта рашэнне накіравана на развіццё турызму рэгіёна.