Праведзены рэйды па месцах масавага адпачынку
13 ліпеня 2023
Супрацоўнікамі Глыбоцкага РАУС, сумесна з супрацоўнікамі МНС, ОСВОД, БРСМ і Глыбоцкім доследным лясгасам з выкарыстаннем беспілотнага лятальнага апарата праведзены рэйдавыя мерапрыемствы па азёрах г. Глыбокае і Глыбоцкага раёна.

Мэтай дадзеных мерапрыемстваў было спыненне адміністрацыйных правапарушэнняў, звязаных з ужываннем спіртных напояў, купаннем у забароненых месцах, знішчэннем альбо пашкоджаннем маёмасці, прадастаўленай для адпачынку, распальваннем вогнішчаў, а таксама пакіданнем дзетак без нагляду.
З адпачывальнікамі праведзена раз'ясняльная праца па папярэджанні няшчасных выпадкаў.
Дадзеныя мерапрыемствы ва ўзаемадзеянні з зацікаўленымі будуць працягнуты і, звяртаючыся да жыхароў нашага раёна, каб пазбегнуць няшчасных выпадкаў, страты блізкіх людзей, просьба не грэбаваць мерамі асабістай бяспекі на вадаёмах.
Начальнік аддзела аховы правапарадку
і прафілактыкі Глыбоцкага РАУС
С.В.Яшчэнка