Праверка пытанняў бяспекі

Праверка пытанняў бяспекі

22 жніўня 2023

Выратавальнікі надаюць пільную ўвагу падрыхтоўцы сельскагаспадарчай тэхнікі да ўборкі ўраджаю. Бо галоўная задача – не толькі сабраць ураджай, але і здолець захаваць тое, на што было выдаткавана столькі часу і сіл.

З мэтай папярэджання пажараў на аб'ектах сельскагаспадарчай вытворчасці, у тым ліку, звязаных з нарыхтоўкай і захоўваннем кармоў, уборкай, перапрацоўкай і захоўваннем збожжа, намеснікам начальніка Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях Русланам Уладзіміравічам Ермаковічам была ажыццёўлена праверка кормаўборачнай тэхнікі ў сельскагаспадарчых прадпрыемствах раёна.

Адна з асноўных задач пры правядзенні ўборачнай кампаніі – не дапусціць узнікнення пажару. У такі гарачы час работнікам сельскагаспадарчых прадпрыемстваў варта выконваць правілы бяспекі ў адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.

Асаблівая ўвага накіравана на ўкамплектаванасць тэхнікі першаснымі сродкамі пажаратушэння, яе забяспечанасць іскрагасіцелямі, супрацьпажарны стан месцаў захоўвання і перапрацоўкі збожжавых, наяўнасць у работнікаў талонаў аб праходжанні навучання па праграме пажарна-тэхнічнага мінімуму. А таксама праведзена праверка ведаў дзеянняў у выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый работнікаў гаспадарак. Мэтай дадзеных рэйдаў і мерапрыемстваў з'яўляецца прывядзенне аб'ектаў і тэхнікі ў такое стан, пры якім рызыка ўзнікнення надзвычайнай сітуацыі зведзен да мінімуму.

У выпадку пажару тэлефанаваць 101 або 112!