Пётр Белусь провел личный прием граждан

Пётр Белусь правёў асабісты прыём грамадзян

Жыллё, дарогі, камунікацыі: кіраўнік Глыбоцкага раёна Пётр Белусь правёў асабісты прыём грамадзян і ўзяў ключавыя пытанні на кантроль

Адбыўся асабісты прыём грамадзян кіраўніком раёна Пятром Белусем. Жыхары горада і раёна ўзнялі актуальныя для іх тэмы: ад забеспячэння арэндным жыллём да стану дарожнай інфраструктуры і якасці будаўніцтва.

Сярод агучаных праблем:
  • неабходнасць у атрыманні арэнднага жылля ў Глыбокім;
  • адсутнасць электрыфікацыі зямельнага ўчастка ў в. Харошкі;
  • разбурэнне дарожнага палатна на вуліцы райцэнтра пасля работ па замене водаправода;
  • працяканне балкона ў новым жылым доме;
  • нездавальняючы стан дарогі ў в. Верхняе;
  • пытанні сверкі дакументаў з БТІ.

Па кожным звароце Пётр Белусь даў тлумачэнні, а найбольш вострыя – узяў пад асабісты кантроль да поўнага вырашэння.

Кіраўнік раёна падкрэсліў: «Адкрыты і сумленны дыялог з жыхарамі – аснова эфектыўнага кіравання. Кожны зварот важны, і мы будзем аператыўна рэагаваць на запыты людзей».