Праца працягваецца
6 красавіка 2022
Работай у выхадныя дні на тэрыторыі Глыбоцкага раёна завершаны дзекаднік па павышэнні ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці грамадзян.
Работай у выхадныя дні на тэрыторыі Глыбоцкага раёна завершаны дзекаднік па павышэнні ўзроўню бяспекі жыццядзейнасці грамадзян.
У рамках якога работнікі МНС і аховы здароўя, а таксама супрацоўнікі органаў унутраных спраў наведалі больш за 200 домаўладанняў і кватэр, у якіх пражываюць асобы, што стаяць на прафілактычных уліках за здзяйсненне правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення, непрацуючыя і злоўжываючыя спіртнымі напоямі асобы, а таксама пражываючыя сумесна і за кошт грамадзян, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту.
У выхадныя дні, суботу і нядзелю, работа разгарнулася ў горадзе Глыбокае, бо асноўная частка вышэйназваных домаўладанняў знаходзіцца ў межах горада.
Падчас наведвання домаўладанняў ратавальнікі нагадалі грамадзянам аб небяспецы курэння ў пасцелі, неабходнасці абсталявання жылых пакояў домаўладанняў аўтаномнымі пажарнымі вывяшчальнікамі, прывялі прыклады выратавання імі людзей, работнікі аховы здароўя праводзілі гутаркі аб шкодзе ўжывання алкаголю і курэння, супрацоўнікі міліцыі напаміналі аб адказнасці за здзяйсненне злачынстваў і правапарушэнняў у стане алкагольнага ап'янення.
Падчас правядзення рэйдавых мерапрыемстваў таксама ўдзялялася ўвага пажаранебяспечнаму перыяду, многія з грамадзян знаходзіліся на прыдамавой тэрыторыі і наводзілі парадак, палілі смецце. Работнікі МНС нагадвалі аб тым, што выпальванне сухой расліннасці забаронена, а вогнішчы неабходна разводзіць у спецыяльных месцах пад наглядам і пры наяўнасці першасных сродкаў пажаратушэння.
Па заканчэнні гутарак усім домаўладальнікам была ўручана наглядна-выяўленчая прадукцыя, а таксама дадзены рэкамендацыі па прывядзенні домаўладанняў у пажарабяспечны стан.