Работники Глубокского ДЭУ-35 отметили 25-летие со дня образования филиала

Работнiкi Глыбокскага ДЭУ-35 адзначылi 25-годдзе з дня ўтварэння фiлiяла

З прывітальным словам да прысутных звярнуліся ганаровыя госці – старшыня Глубокскага раённага Савета дэпутатаў Вера Целіца, намеснік старшыні Глубокскага райвыканкама Сяргей Кашміло, генеральны дырэктар РУП «Віцебскаўтадар» Адам Канапліч, дырэктар філіяла ДСУ-26 Алег Латышонак, начальнік Докшыцкага ДРСУ №180 Уладзімір Місачэнка, начальнік Глубокскага АТП №16 Уладзімір Пачэпка.

– За гэтыя гады філіял прайшоў вялікі шлях, – адзначыў Адам Канапліч. – Мы ганарымся тым, што ў нас ёсць такія адданыя справе людзі, як вы!

На сцэне былі ўручаны шматлікія ўзнагароды. Ганаровымі граматамі РУП «Віцебскаўтадар» адзначаны начальнік філіяла ДЭУ-35 Павел Цісецкі, маляр Іван Максімовіч, кіроўца Вячаслаў Галуза. Падзяку РУП «Віцебсаўтадар» атрымалі кіроўца Анатоль Палюховіч і дарожны рабочы Ігар Лук’янёнак.

Вера Целіца ўручыла віншавальны адрас Паўлу Цісецкаму і ўзнагародзіла ганаровай граматай дарожнага рабочага Міхаіла Гарадэцкага і кіроўцу Мікалая Лук’яненка.

Сяргей Кашміло ўзнагародзіў граматамі раённага выканаўчага камітэта начальніка лінейнай дарожнай станцыі Анатоля Мілянцея і дыспетчара Віялету Захараву.

Павел Цісецкі падзякаваў сваіх супрацоўнікаў за працу і ўклад у развіццё філіяла. Ганаровымі граматамі філіяла ДЭУ №35 былі ўзнагароджаны інжынер Людміла Ліпоўка, дарожны рабочы Віктар Мышкоўскі, кіроўца Пётр Рэкуць, інжынер Дзмітрый Молчун, галоўны інжынер Барыс Мядзведскі, кіроўцы Аляксандр Ізотка і Сяргей Стэннік, інспектар па кадрах Таццяна Гатоўская.

З гучныя апладысменты на сцэну запрасілі ветэранаў ДЭУ-35: Івана Грыдзюшку, Івана Смаля, Станіславу Трабо, Андрэя Дука, Казіміра Вайцяховіча, Алену Васілевіч, Веру Гаркуш, Сяргея Ціманоўскага, Віктара Радзівонава, Уладзіміра Кнырко, Віктара Гарлуковіча. Ад імя ўсіх ветэранаў слова ўзяла Алена Васілевіч:

– Гэта асаблівы дзень для кожнага з нас, – сказала яна. – Мы памятаем, як усё пачыналася, колькі сіл укладзена ў стварэнне гэтага калектыву. Сёння мы бачым вынікі нашай працы, і гэта натхняе!

Мерапрыемства завяршылася яркім канцэртам, які падрыхтавалі супрацоўнікі Глыбоцкага дома культуры. Усе ўдзельнікі адзначылі, што свята прайшло на высокім узроўні і пакінула шмат станоўчых эмоцый.

Філіял ДЭУ-35 быў заснаваны ў 2000 годзе на базе ўчастка ДРБУ-51. Тады яму перадалі абслугоўванне больш за 161 кіламетра аўтамабільных дарог рэспубліканскага значэння. За мінулыя гады працягласць дарог, якія абслугоўваюцца, падвоілася і цяпер складае звыш 323 кіламетраў. У структуру філіяла ўваходзяць чатыры лінейныя дарожныя дыстанцыі, размешчаныя ў Глыбокім, Плісе, Шаркаўшчыне і Докшыцах.