Апавяданне пра Глыбоцкі раённы аддзел па НС

Апавяданне пра Глыбоцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях

17 мая 2021

Ад пажараў людзі пакутавалі ва ўсе часы…

Ад пажараў людзі пакутавалі ва ўсе часы…

Вось што гаворыцца ў адным з першых дакументаў пра наймацнейшы пажар у Глыбокім, датаваным 7 ліпеня 1700 года. «Пажары былі сапраўдным стыхійным бедствам. Драўляныя, у асноўным, дамы размяшчаліся вельмі блізка адзін ад аднаго, дахі іх былі са ламяныя або з дранкі, таму, пры пажары агонь распаўсюджваўся маланкава, ахопліваючы вялікія плошчы. Агонь знішчыў трэцюю частку горада, пакінуўшы без прытулку больш за паўтысячы чалавек. Гара ла «Радзівілаўская» частка Глыбокага. Разбурэнні маглі быць яшчэ большымі, калі б не рака Бярэзвіца, што працякае амаль у цэнтры горада».

У іншым дакуменце пад назвай «Канатацыя згарання горада Глыбокае пана канцлера Карла-Станіслава Радзівіла» чытаем: «…дамоў асобных згарэла – 80, гу мен – 50, крам з усімі таварамі – 40, свір ноў з рознымі таварамі, воскам, розным збожжам згарэла 60, кле цей з гаспадарчымі рэчамі – 30…».

Так згодна з «Інвентаром маёнтка Глыбокае» за 1704 год, з ліку гараджан па начах дзяжурылі па два «вартаўнікі» і можна сказаць, што гэта і ёсць першыя афіцыйныя згадкі пра пажарную службу на Глыбоччыне. Таксама гараджане, таго часу, абавязаны былі рэгулярна чысціць коміны і каміны. На даху кожнага дома прадпісвалася мець лесвіцу, а каля самага дома павінна была стаяць бочка з вадой, вёдры.

За больш чым трыста гадоў з 2-х «вартаўнікаў», што дзяжурылі па начах пажарная служба ператварылася ў аддзел па надзвычайных сітуацыях, які налічвае 85 чалавек, якія прайшлі навучанне, атрымалі адпаведную кваліфікацыю і маюць на ўзбраенні сучасную тэхніку з запасамі вады да 10 тон і аб сталяванне.

Сёння ў структуры Глыбоцкага раённага аддзела МНС маюцца 2 пажарныя аварыйна-выратавальныя часці ў горадзе Глыбокае і гарадскім пасё лку Падсвілле, а таксама 1 пажарны аварыйна-выратавальны пост у вёсцы Зя бкі з агульнай адначасовай колькасцю дзяжурнага караулу да 22 чалавек, і двума адказнымі па гарнізоне.

Глыбоцкі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях можна назваць згуртаванай сям'ёй, якую ўзначальвае Васілій

Уладзіміравіч Завадскі. Свой працоўны шлях у МНС ён пачынаў ужо далёкім 2001 годзе з пасады начальніка паста. А дзякуючы добрасумленнай і ініцыятыўнай рабоце, прайшоўшы практычна праз усе напрамкі службовай дзейнасці, цяпер кіруе цэлым падраздзяленнем. Васіль Уладзіміравіч вядзе актыўны лад жыцця, удзельнічае ў розных спаборніцтвах і з'яўляецца прыкладам для усяго асабовага складу.

У напрамку інспекцыі нагляду і прафілактыкі кіруе першы намеснік Ермаковіч Руслан Уладзіміравіч:

– у інспекцыю я прыйшоў працаваць яшчэ ў далёкім 2009 годзе і за столькі гадоў так унік у гэтае напрамак, што не ўяўляю сябе на якойсьці іншай пасадзе. Разам з калегамі мы займаемся нарматыўна-тэхнічнай працай, адміністрацыйнай практыкай, дазнаннем і ліцэнзаваннем, а таксама вялікі ўпор робім на пажарна-прафілактычную працу у жылым сектары. Бо менавіта ў прыватным жылым фондзе адбываецца пераважная колькасць пажараў. Я ўпэўнены, што агульнымі намаганнямі можна дамагчыся выключэння рызык узнікнення пажараў.

За ўмелыя і аператыўныя дзеянні па ліквідацыі пажараў і іншых надзвычайных сітуацый адказвае намеснік па аператыўна-тактычнай працы Раманенка Уладзімір Міхайлавіч, які больш за 18 гадоў працуе непасрэдна ў службе пажаратушэння. Уладзімір Міхайлавіч дзеліцца сваім багатым вопытам з маладымі работнікамі, якіх нямала прыйшло ў аддзел у апошнія два гады. Таксама намеснік па аператыўна-тактычнай працы з'яўляецца актыўным удзельнікам рознага роду спаборніцтваў, дзе не рэдка займае прызавыя месцы.

За камплектаванне аддзела, клімат у калектыве адказвае намеснік па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Салодкі Алег Пятровіч:

- на гэту пасаду я быў прызначаны ў 2019 годзе, і гэта абсалютна новы для мяне напрамак. Тут я з задавальненнем даведваюся шмат новага пра калег па працы, бо раней, працуючы інспектарам нагляду і прафілактыкі, у мяне былі абсалютна іншыя функцыі. У сваёй працы мне падабаецца быць карысным для людзей – дапамагаць вырашаць розныя бытавыя праблемы. Лічу калектыў нашага аддзела вялікай згуртаванай камандай, якая здольна вырашыць любы спектр задач.

«Прафесіяналізм, гонар і адвага» – гэта не пустыя словы для работнікаў Глыбоцкага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, а ў самой службе выратавання няма выпадковых людзей. Таксама хочацца дадаць, што Глыбоцкі РАНС – гэта не толькі 85 чалавек, якія ходзяць

на працу, але гэта яшчэ і сем'і ратавальнікаў, ветэраны органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях, а таксама ўсе тыя людзі, якім дапамаглі, дапамагаюць і будуць дапамагаць ратавальнікі.

МНС нагадвае: у выпадку надзвычайнай сітуацыі тэлефанаваць па нумарах 101 і 112.