Рассвет, который разделил историю на «до» и «после»

Світанак, які падзяліў гісторыю на «да» і «пасля»

Гэтая дата – не проста старонка ў падручніку. Гэта шнар на сэрцы народа, які вучыць вастрэй цаніць кожны мірны дзень.
Сёння на досвітку глыбачане сабраліся ў парку Перамогі. У перадсвітальнай цішыні, пад мігценне свечак, прысутныя ўспаміналі тых, чыё дзяцінства апаліла вайна. Тых, хто не вярнуўся з палёў бітваў, і маці, якія чакалі іх да апошняга ўздыху.
Кожны агончык у руках – гэта агульная клятва. Абяцанне памятаць, якой неймавернай цаной заваявана права прачынацца пад мірным небам. Памятаць, каб гэта ніколі не паўтарылася.
Вечная памяць героям.