Районный марафон «Глубоччина: 85 лет истории и достижений» в Прозороках

Раённы марафон «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў» у Празароках

Раённы марафон «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў» працягвае свой шлях па сельсаветах раёна. Месца сустрэчы – Празарокскі сельсавет.

У рамках марафону прайшла сустрэча-дыялог у Празарокскай школе імя Ігната Буйніцкага.

Ганаровымі гасцямі сталі Васіль Яфімавіч Крупеня, былы старшыня калгаса «Празарокскі», Зінаіда Іосіфаўна Крупеня, былы дырэктар школы, Таццяна Уладзіміраўна Дударонак, былы намеснік дырэктара школы, малалетні вязень, а таксама дэпутаты Празарокскага сельскага Савета дэпутатаў, калектыў настаўнікаў школы і вучні.

Ганаровыя госці дзяліліся ўспамінамі пра станаўленне раёна і расказалі пра сваю нялёгкую працоўную біяграфію.

– Малая радзіма – гэта не толькі месца, дзе чалавек адчувае сябе дома, дзе яго ведаюць і любяць. Гэта яшчэ і людзі – працавітыя, добразычлівыя, шчырыя. Празарокская зямля мае багатую гісторыю і культуру. Мы ганарымся нашай слаўнай гісторыяй, ведаем яе і памятаем, – сказала Інеса Міхайлоўская, старшыня Празарокскага сельскага Савета дэпутатаў.

Да жыхароў Празарокскага сельсавета з найлепшымі пажаданнямі здароўя, шчасця, міру і дабрабыту звярнуліся ўдзельнікі раённага марафону «Глыбоччына: 85 гадоў гісторыі і дасягненняў» Вера Целіца, старшыня раённага Савета дэпутатаў, Таццяна Гаўрылава, начальнік аддзела па адукацыі райвыканкама, Людміла Карніловіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы і па справах моладзі райвыканкама, Аляксандр Белы, дэпутат раённага Савета дэпутатаў ад Ламашоўска-Празарокскай выбарчай акругі № 28, Яна Раманоўская, першы сакратар раённага камітэта грамадскага аб’яднання БРСМ.

Супрацоўнік Глыбоцкага гісторыка-этнаграфічнага музея Уладзімір Мірончык расказаў пра развіццё сельскай гаспадаркі, прамысловасці, сацыяльнай сферы ў раёне, пра будаўніцтва камбінатаў-гігантаў – Глыбоцкі МКК і мясакамбінат.

Вера Тэліца, старшыня Глыбоцкага раённага Савета дэпутатаў, прывітала ўсіх удзельнікаў сустрэчы.

– Выбар вызначае лёс чалавека. Вашым прызваннем стала высакародная і нялёгкая праца на карысць Глыбоччыны.

Сваім высокім прафесіяналізмам, любоўю да роднай зямлі, адданасцю абранай справе вы заслужылі асаблівую павагу і прызнанне. У юбілей Глыбоцкага раёна жадаю ўсім моцнага здароўя, мірнага неба і дабрабыту, новых поспехаў і новых здзяйсненняў, а таксама быць адзіным і згуртаваным народам дзеля працвітання нашай роднай зямлі, – падкрэсліла кіраўніца дэпутацкага корпуса раёна.

Ганаровыя госці, ветэраны працы, перадалі Веры Міхайлаўне мастацкі элемент пано з выявай свайго вядомага земляка, заснавальніка беларускага тэатра Ігната Буйніцкага.

Сустрэча скончылася наведваннем школьнага музея імя знакамітага земляка-тэатрала.